Интеллектуальная команда "СОУС" Островецкого центра творчества детей и молодёжи стала третьей в области
1
Напрыканцы студзеня ў Ашмянах прайшоў трэці этап рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. Менавіта падчас яго вызначаліся мацнейшыя каманды Гродзенскай вобласці, якія ў хуткім часе стануць удзельнікамі фінала чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях сярод дзіцячых каманд.Астравеччыну на чэмпіянаце прадстаўлялі тры каманды: ювеналы з каманды «СОУС» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і «Вега» Спондаўсканга НПК, а таксама каманда юніёраў «Арыён» Альхоўскай сярэдняй школы. Чэмпіянат праходзіў на пяці гульнявых пляцоўках вобласці – і ў Ашмянах у гэты дзень сабралася 18 школьных каманд рознага ўзросту.
Школьнікам неабходна было прайсці тры этапы па 15 пытанняў у кожным – аўтарам пытанняў і вядучым з дапамогай відэасувязі быў загадчык сектара інтэлектуальнага адпачынку Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі Павел Забаўскі, вядомы астраўчанам па калядных турнірах, што праходзяць у нашым раёне.
Дарэчы, ва ўсіх трох этапах каманда Астравецкага цэнтра творчасці станавілася лідарам і па выніках усёй гульні на ашмянскай пляцоўцы стала пераможцай. Каманды «Вега» і «Арыён» таксама паказалі добрыя вынікі і аказаліся ў «залатой» сярэдзіне.
А па выніках гульні ў Гродзенскай вобласці сярод 47 каманд дзяўчаты з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі сталі трэцімі.
----------------------------------------------
Дзіяна КІСЕЛЬ, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
