"Брейн-ринг" вновь собирает островецких знатоков

Пасля першага турніру па “Брэйн-рынгу”, які прайшоў у раёне ў лістападзе мінулага года, многія захапіліся гэтым відам інтэлектуальных спаборніцтваў – бадзёрым, дынамічным, непрадказальным. І неаднаразова цікавіліся: калі ж адбудзецца наступны турнір?

Усім ім, а таксама тым, хто пакуль толькі жадае далучыцца да гэтага віду інтэлектуальнага спорту, паведамляем: наступны турнір па “Брэйн-рынгу” адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю, 9 лютага, у 10 гадзін у Мальскім сельскім Доме культуры.
Удзел у ім могуць прыняць удзельнікі раённага чэмпіянату і навічкі, дарослыя і дзіцячыя каманды – тут абмежаванняў па ўзросту няма. Адзіная просьба – папярэдне зарэгістравацца па тэлефонных нумарах 2-11-09 ці 8-029-328-75-99.
Адпраўленне аўтобуса ад будынка райвыканкама – у 9.40.
Сустрэнемся!