"Репортёр выходит в свет". Сколько детей должно быть в семье?

дети рисуютДумаю, ніхто не стане спрачацца, што шчасце сям’і – у дзецях. А колькі “кветак жыцця” павінна расці на сямейнай “клумбе” – гэта і спрабаваў высветліць у прахожых наш карэспандэнт.

репортер сколько детей Юшкевіч 2Генуэфа Юшкевіч з унучкай Вікторыяй, пенсіянерка:
– Дзяцей павінна быць як мага больш – не менш трох. Чаму менавіта столькі? Напэўна, таму што нас у маці трое.
А вось у мяне дзяцей толькі двое: дачка Ніна і сын Саша, а ўнучка ўвогуле пакуль адна.
Нараджаць лепш у
21-22 гады, бо чым далей, тым цяжэй гэта зрабіць: іншыя справы ўвесь час усплываюць.

репортер сколько детей Шпургіс 2Віялета Шпургіс, вучаніца Гудагайскай СШ:
– У ідэале дзяцей павінна быць двое – хлопчык і дзяўчынка. Хаця нас у мамы дзевяць: шасцёра дзяўчат і тры хлопчыкі. Ці цяжка расці ў вялікай сям’і? Я не самая старэйшая, то мне – зусім не (смяецца).
Задумвацца аб дзецях трэба дзесьці ў 20-25 гадоў, калі адчуеш, што можаш надзейна стаяць на сваіх нагах. Пазней, лічу, ужо цяжэй рашыцца на гэты крок і здароўе часам не дазваляе – нам якраз пра гэта зараз расказваюць у школе.

репортер сколько детей СамальАляксей Самаль з дачкой Марыяй, індывідуальны прадпрымальнік:
– У сям’і для поўнага шчасця павінна быць мінімум двое, а яшчэ лепш – трое дзяцей. Колькі ў мяне? Пакуль што адна дачка – аднак хутка наша мама падорыць ёй сястрычку. Далей пакуль не загадваем.
Чаму раней не баяліся нараджаць шмат дзяцей? Іншы ўклад жыцця быў: на вёсцы і ўзаемадапамога, і ўзаемавыручка мацнейшыя, чым у горадзе ў наш урбаністычны час.

репортер сколько детей Пятровіч 2Анастасія Пятровіч, вучаніца Гудагайскай СШ:
– У нашай сям’і дзяцей двое – я і мой малодшы брат. Мама адна ў сям’і расла, а ў таты ў сям’і – трое.
Колькі дзяцей у будучым хачу мець я? Пакуль што рана пра гэта думаць. Мяне зараз больш клапоціць пытанне, куды паступаць. А вось адвучуся – тады можна будзе і пра сям’ю, пра дзяцей задумацца.

репортер сколько детей ЛітвіновічМарына Літвіновіч, пагранічнік, будучая маці:
– У маёй маці сям’я вялікая, таму, на маю думку, двое дзяцей – гэта мінімум, які павінен быць у кожнай сям’і. Вялікая сям’я – гэта значыць, што ёсць з кім пагаварыць, на каго разлічваць у складаны час.
Хаця, марачы пра дзяцей, трэба памятаць пра здароўе: у наш час не кожная жанчына можа і аднаго нарадзіць без пагрозы для жыцця – як свайго, так і дзіцяці. Здароў’е – гэта галоўнае, пра што трэба клапаціцца і на што трэба арыентавацца.

Антон ЧЫК, фота аўтара.