"Репортёр выходит в свет". С какими чувствами вы вспоминаете 1 сентября?

ЗвонокЛічаныя дні засталіся да таго моманту, як сумна-вясёлыя трэлі школьнага званка паклічуць дзяцей з вуліц за школьныя парты.
У кожнага чалавека Дзень ведаў выклікае розныя ўспаміны і эмоцыі. Падзяліцца імі і прасіў сваіх рэспандэнтаў наш карэспандэнт.


Дар’я Нядвецкая і Лізавета Асадчук, вучаніцы гімназіі.

Дар’я:
– У мяне напярэдадні Дня ведаў не вельмі добры настрой: лета скончылася, а большасць планаў і задум так і не ажыцявілася. Здаецца, тры месяцы адпачынку было, але часу чамусьці не хапіла: то бацькам дапамагала, то з сябрамі гуляла. Але я рада, што нарэшце ўбачу сваіх аднакласнікаў і настаўнікаў. Ну, а апошнія дні хачу адпачыць на ўсе сто!
Даша и ЛизаЛіза:
– А я рада, што хутка ў школу. Мы вучыліся ў Варнянскай школе, а сёлета паступілі ў гімназію. Так што гэтае Першага верасня будзе цікавым: новая школа, новыя настаўнікі, новыя сябры. Я адкрыты і камунікабельны чалавек, так што, думаю, лёгка знайду агульную мову са сваімі новымі аднакласнікамі. Але і пра былых не забуду – будзем сустракацца.

Максім Іваноў, індывідуальны прадпрымальнік (без фота):
– Я да Першага верасня адношуся цудоўна – у мяне шчаслівыя ўспаміны звязаны з гэтым днём: добрыя сябры, вясёлыя гульні і забавы, строгія і такія дарагія настаўнікі.
Лічу, што зараз дзецям вучыцца прасцей – яны яшчэ да першага класа ведаюць і ўмеюць шмат таго, што многія дарослыя нават не разумеюць. Але з другога – складаней, бо некаторыя маладыя настаўнікі да сваёй працы падыходзяць лёгка, без самаадданасці, без імкнення навучыць дзяцей чаму-небудзь. Так што жадаю ўсім вучням, каб яны разумелі, кім хочуць быць і якія веды для гэтага патрэбны.

БразевичГражына Бразевіч:
– У мяне ёсць хросныя дзеці – пляменнікі Алег і Рэната, якія сёлета ідуць у першы клас. Яны запрасілі мяне на свой першы школьны званок. Складанасць у тым, што Рэната ідзе ў Гудагайскую школу, а Алег – у Астравецкую, дык хоць разарвіся на Першага верасня.
З асабістых успамінаў чамусьці запомніўся адзін. Першага верасня, я з вялікімі бантамі, а мама мне кажа: “Толькі не парві калготкі!” Як у ваду глядзела. Не ўспомню, што там здарылася, хто мяне пакрыўдзіў, але памятаю, як я бягу, падаю і рву гэтыя самыя калготкі! Ох, мне тады і ўляцела ад маці! Затое ўсе наступныя гады я была вельмі акуратнай (смяецца).
А ўсім вучням хачу пажадаць, каб яны любілі школу, паважалі старэйшых і ўважліва слухалі настаўнікаў. Няхай вучацца і памятаюць: з ведамі жыць прасцей.

БаркоускиСтаніслаў Баркоўскі, студэнт Вроцлаўскага лагістычнага ўніверсітэта:
– Сёлета Першага верасня для мяне – самы звычайны дзень, бо вучыцца я пачну толькі ў кастрычніку. Затое магу схадзіць на лінейку да малодшага брата і буду рабіць гэта не як школьнік, а як дарослы.
Ну, а ўспаміны самыя добрыя, хоць і крышачку разбаўленыя сумам, што такога ў жыцці ўжо больш не будзе.

Антон ЧЫК, фота аўтара.