"Репортёр выходит в свет". С каким настроением вы встречаете 9 Мая?

ostrovets_by_день победы 20141Зноў за вокнамі квітнее святочны пераможны май.

З якім настроем рыхтуюцца да 9 Мая жыхары нашага горада і раёна, цікавіўся карэспандэнт “АП”.

репортер День Победы МарціновічТаццяна Марціновіч з сынам Яраславам, у дэкрэтным адпачынку:

– Мы рады, што жывём у незалежнай краіне і з пачуццём смутку ўспамінаем тых, хто аддаў сваё жыццё за нас.

Я сваіх продкаў памятаю дрэнна, бо іх рана не стала, аднак бацькі часта расказвалі, што адзін мой прадзед ваяваў з гітлераўцамі ў рэгулярных войсках, а дзед быў у партызанскім атрадзе на Гомельшчыне. А бабуля ўспамінала, як яны дапамагалі дзядулю, як ім страшна і цяжка было прабірацца ў лес, каб сустрэцца і перадаць кавалак хлеба…

репортер День Победы вучаніцыКарына Палітэвіч, Кацярына Тумашчык, вучаніцы СШ №1:

Кацярына: 9 Мая – гэта вялікае свята. У кожнай беларускай сям’і, я ўпэўнена, ёсць нехта, каго закранула вайна, хто можа расказаць пра той жудасны час.

Магчыма, нехта зараз не прызнае значнасці Дня Перамогі, аднак перакрэсліць гісторыю немагчыма – гэты дзень здабыты вялікай кроўю, нязломным гераізмам, мужнасцю і самаахвярствам народа.

Карына: Мы кожны год усім класам рыхтуемся да Дня Перамогі. 9-га пойдзем на парад, а напярэдадні наведаем ветэранаў Вялікай Айчыннай і павіншуем іх з надыходзячым святам.

Дзякуючы тым, хто свае маладыя гады, здароўе, а часам і жыццё паклаў на алтар Перамогі, мы сёння жывём і радуемся мірнаму небу. Мы павінны памятаць пра іх ахвяру і не забываць нашу гісторыю.

репортер День Победы СубаткевічГэлена Субаткевіч, пенсіянерка:

– Раней, калі маладзейшая была, заўсёды хадзіла на парад у Дзень Перамогі. А зараз часцей па тэлевізары гляджу парады, чым прысутнічаю на іх. Але адчуванне радасці і шчасця па-ранейшаму ахоплівае кожны год 9 Мая.

Вайна – гэта страшэнная рэч. Ведаю не па чутках – мой старэйшы брат ваяваў. Я сама хоць і малая была, аднак памятаю, як ён даслаў дадому ліст. Не памятаю яго змест, аднак фразу “там крывавыя дажджы ідуць” ніколі не забуду.

репортер День Победы Бароўка2Іван Бароўка, пенсіянер:

– Шмат добрых людзей не вярнулася з вайны, светлая ім памяць, а многія вярнуліся пакалечанымі!

Дзень Перамогі – самае важнае, вечнае, свята ў нашых календарах. Гэта наша гісторыя, мы яе павінны ведаць і памятаць – бо хто мы такія без нашых каранёў?

Антон ЧЫК, фота аўтара.