"Репортёр выходит в свет". Почему молодёжь не хочет оставаться в деревне?

ostrovets_by_деревняВёскі старэюць і бязлюдзеюць. Моладзь не спяшаецца звязаць жыццё з экалагічна чыстай, але нялёгкай працай. Чаму? Гэта і высвятляў наш карэспандэнт, выехаўшы на раён.

репортер деревня харкевичНадзея Харкевіч, медсястра, жыхарка в. Міхалішкі:

– Мне ўсяго хапае: пошта, магазіны пад бокам, касцёл, нават бальніца ёсць. Калгасная сталоўка, праўда, працуе з перабоямі.

Здавалася б, моладзі таксама павінна ўсяго хапаць: ёсць пляж, клуб… Мабыць, няма тых магчымасцяў “разыйсціся”, як у гора-дзе.

репортер деревня пазлевичІван Пазлевіч, вадзіцель, жыхар в. Міхалішкі:

– Доўга пералічваць, чаго ў нас няма (смяецца). Мне не хапае банкамата. Часам, напрыклад, патрэбна наяўнасць, а на пошце чарга вялікая – не праб’ешся. Лазні яшчэ не хапае. Калгасную сталоўку пабудавалі, але абслугоўваюць выключна сваіх работнікаў.

Дзіцячага садка няма: трэба ледзь не ў 6 раніцы падымацца, бо ў 7 гадзін прыходзіць аўтобус, каб дзяцей у Альхоўку адвезці.

репортер деревня талутьУладзімір Талуць, газаэлектразваршчык, жыхар в. Альхоўка:

– Гэта, можа, моладзі, якой заняцца няма чым і якая працаваць не хоча, чагосьці ў нас не хапае. А талковы чалавек сабе заўсёды занятак знойдзе. Бібліятэка – ёсць, клуб – ёсць, нават гурткі пры ім працуюць.

Калі ў мяне выпадае вольная часіна, то я іду збіраць ягады ці грыбы – гэта дае дадатковы прыбытак.

репортер деревня лукашевичДзіма Лукашэвіч, вучань, на адпачынку ў бабулі ў в. Альхоўка:

– Не ведаю, як іншым, а мне ўсяго хапае... Хіба што каб у магазіне выбар тавару большы быў...

Я да бабулі прыязджаю, каб адпачыць ад мітусні горада. У мяне тут шмат сяброў і знаёмых, дык мы ўвесь час ці ў лесе прападаем, ці на рыбалку ходзім, ці на пляжы загараем.

репортер деревня статиноУладзімір Стаціна, пенсіянер, жыхар в. Маркуны:

– У Маркунах у асноўным адны старыя жывуць. Моладзі зусім мала – не тое, што раней. Зараз хіба што на лета прыязджаюць з гарадоў. Вёска наша малая, таму пра культурны адпачынак і гаварыць няма чаго. Доб-ра яшчэ, што магазін нармальна працуе, без нараканняў.

Антон ЧЫК, фота аўтара.