"Репортёр выходит в свет". Лето - время для отдыха или труда?

про летоДля адных, лета – гэта пара, калі можна, нарэшце, адпачыць, а для другіх – час працы і нарыхтовак на зіму.

Для чаго лета больш падыходзіць? – высвятляў у жыхароў і гасцей горада наш карэспандэнт.

репортер лето Жданович Александра(2)Аляксандра Ждановіч, пенсіянерка:

– Канешне, у такое надвор’е трэба адпачываць! А мне, пенсіянерцы, у радасць агарод у парадак прывесці ці марынадамі заняцца. Потым і сынам усё сваё на зіму будзе.

Можа, наступным летам занятак зменіцца – буду ўнукаў гадаваць. Калі б было больш грошай, то адправілася б у падарожжа па Беларусі. Якія ж у нас прыгожыя гарады! Ды і наш Астравец узяць – змяняецца на вачах, аж сэрца радуецца!

репортер летоКривицкий ОлегАлег Крывіцкі,  беспрацоўны:

– Лета падыходзіць як для працы, так і для адпачынку. Я вось пакуль адпачываю: люблю пагуляць па вячэрнім горадзе, з’ездзіць на азёры – там заўсёды так ціха і спакойна робіцца на душы.

Але не усё ж адпачываць: планую пайсці на працу ў райспажыўтаварыства зваршчыкам. А, увогуле, з радасцю правёў бы лета ў гарах ці на моры.

репортер лето Цейко АнжеликаАнжэліка Цэйка, вучаніца СШ №2:

Была ў лагеры працы. Вельмі спадабалася. Мы выпраўляліся ў розныя паездкі, хадзілі на Мальскі стаў. Цяпер практыка ў школе. Але час для адпачынку з сябрамі знойдзецца заўсёды. Люблю родны Астравец, але мару калі-небудзь адправіцца на мора.

репортер лето Штуро Галина(2)Галіна Штура, мастацкі кіраўнік Дома культуры:

– Пакуль працую – але хутка адпачынак! Паедзем з дзецьмі на мора. Вы не ўяўляеце, як  я люблю мора! Як убачу тое неба, аблокі, пачую шум прыбою – адразу лягчэй і весялей  робіцца на душы.

репортер лето Дзидович НикитаМікіта Дзідовіч, вучань СШ №1:

Летам дапамагаю бабулі і маме: ходзім у лес збіраць ягады. А потым варым варэнне. Я – міністрант, і  кожны дзень хаджу ў касцёл, мне вельмі падабаецца.

А якое ж лета без адпачынку? Часта збіраемся з сябрамі пагуляць у футбол на стадыёне.

Мару, што калі-небудзь летам абавязкова паеду на мора. Напэўна, там вельмі прыгожа!

Анастасія ДАМБРОЎСКАЯ,


Фота аўтара.