"Репортёр выходит в свет". Каким подарком можно удивить современную женщину?

какой подарокКожны год напачатку вясны мужчын ахоплівае ліхаманка: яны стаяць у чэргах за кветкамі, жаночай парфумай, упрыгожаннямі.
Якім падарункам можна ўразіць сучасную жанчыну? Гэта паспрабаваў высветліць у мужчын наш карэспандэнт.

репортер ОлегАлег, муляр:
– Так адразу і не cкажаш... Я, як і большасць мужчын, таксама ламаю галаву над гэтым пытаннем.
Кветкі – банальна, і толькі імі не абыдзешся. Напэўна, падарунак, які сапраўды можа здзівіць жанчыну, – гэта нешта зробленае сваімі рукамі.

репортер ПупейкоДзяніс Пупейка, урач-тэрапеўт:
– Сёлета, хутчэй за ўсё, адсвяткуем 8 Сакавіка без “сюрпрызаў”. Мы ў мінулым годзе калегам-жанчынам неблагое шоу паказалі.
Летась мы вырашылі адысці ад банальных віншаванняў і падарункаў і, падзяліўшыся на дзве каманды – маладыя ўрачы і вопытнае пакаленне, падрыхтавалі імпрэзу: жартавалі, спявалі, гатавалі розныя стравы і нават адважыліся на дэпіляцыю. Жанчыны ўспамінаюць тое свята і сёння.

Сяргей Рогач, электраманцёр (без фота):
– Я ўпэўнены, што ў выбары падарунка кожны мужчына будзе адштурхоўвацца ад сваіх фінансавых магчымасцей.
У мяне аб падарунках галава не баліць: маці я куплю кветкі і парфуму – а больш віншаваць са святам няма каго.

репортер Спиридон ВВіктар Спірыдон, дырэктар Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання:
– Я лічу, што пераважная большасць нашых жанчын не распешчана асаблівай увагай мужчын. Многія жанчыны падарункі замаўляюць загадзя – тое, што ім трэба.
Я з’яўляюся прыхільнікам дарэння розных сертыфікатаў. З аднаго боку – цікава, а з другога – жанчына сама сабе можа выбраць падарунак.

репортер МедейшаЯўген Мядэйша, вучань Варнянскай школы:
– Які падарунак можа здзівіць жанчыну? Напэўна, залаты пярсцёнак з каштоўным каменем на некалькі карат.
Хаця, думаю, нават самы просты падарунак, зроблены ад шчырага сэрца, будзе больш прыемны, чым золата і дыяменты. А ўвогуле, заўсёды лепш загадзя высветліць, што падабаецца дзяўчыне ці жанчыне, якой збіраешся рабіць падарунак.

--------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.