"Репортёр выходит в свет". Каким было ваше лето?

про летоЛета, памахаўшы на развітанне лістамі з ужо прыкметнай пазалотай і паказытаўшы апошнімі цёплымі праменьчыкамі сонейка, саступіла месца восені. Засталіся толькі ўспаміны, эмоцыі ды лёгкая бронза загару на скуры.

А якім было для вас лета 2016 года? З гэтым пытаннем карэспандэнт звярнуўся да астраўчан.

репортер Сергей ГрабовскийСяргей Грабоўскі, грузчык нарыхтоўчай канторы:

– Шчыра кажучы, лета для мяне праляцела непрыкметна – тым больш, што сёлета яно не асабліва песціла гарачым надвор’ем. Адпачываць нікуды не ездзіў, бо працаваў амаль без выхадных: у нарыхтоўчай канторы зараз гарачая пара, расслабляцца няма калі. Праўда, некалькі разоў выбраўся ў лес па грыбы і ягады.

репортер Ульяна БайдунУльяна Байдун,  вучаніца 4 класа СШ №1:

– Лета я правяла цудоўна, бо ў гэтую пару самыя доўгія канікулы і сумаваць проста немагчыма. Я адпачывала ў бабулі – там і правяла амаль усе канікулы. У бабулі было весела. У мяне там сяброў – цэлая вёска! Мы хадзілі на рэчку купацца, загаралі, гулялі, а калі было дрэннае надвор’е, глядзелі тэлевізар ці прыдумвалі сабе цікавы занятак. Дапамагаць па гаспадарцы бабуля не дазваляла, казала, каб я адпачывала і набіралася сіл на наступны навучальны год. Шкада, што лета і канікулы так хутка закончыліся…

репортер Нина КозичНіна Козіч, выхавальніца  Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі:

– Лета я правяла, сумяшчаючы прыемнае з карысным: хадзіла ў лес па грыбы, ягады і атрымлівала асалоду ад стасункаў з прыродай. Там жа назбірала і гербарый для заняткаў з дзецьмі ў карэкцыйным класе: зробім з малышамі прыгожыя цацкі і аплікацыі. Як і любая гаспадыня, займалася рознымі закаткамі-варэннямі-саленнямі. Ну і зрабілі невялікі рамонт у доме. Вось такі ў мяне быў летні адпачынак.

Юлія Афоніна,  знаходзіцца у дэкрэтным адпачынку (без фота):

– Для мяне ўсё аднолькава: што вясна, што лета – большую частку свайго часу я праводжу з дачушкай Дашай. Зараз ёй ужо сем месяцаў. А яшчэ ў гэтым годзе старэйшы сын Назар пайшоў у першы клас, дык таксама трэба было падрыхтавацца: купіць усё неабходнае ў школу. Праўда, некалькі разоў на лета мы ўсё ж выбіраліся ў Віцебск – у госці да дзядулі. А яшчэ раз ці два – у лес на “ціхае паляванне”. Вось так у паўсядзённых клопатах лета і праляцела…

репортер Дима и Даник МеньшовыДзіма і Даніла Мяньшовы,  вучні 7 і 1 класа СШ №1:

– Гэтае лета было для мяне насычаным і багатым на падзеі і ўражанні. Спачатку я адпачываў у аздараўленчым летніку “Арляня” ў Смаргонскім раёне. Там было крута! Я пазнаёміўся з новымі сябрамі, з якімі стараюся падтрымліваць стасункі і зараз. А затым мама і тата падарылі мне на дзень нараджэння паездку ў Санкт-Пецярбург. І мы адправіліся туды ўсе разам на пяць дзён, якія праляцелі як адзін. Піцер – ну вельмі прыгожы і незвычайны горад! Мы хадзілі на экскурсіі, наведвалі музеі і храмы, прагульваліся па горадзе. Але больш за ўсё ўразілі развадныя масты – яны і зараз перад вачамі.

– А я летам ездзіў у “Макдональдс”, – дзеліцца ўражаннямі Даніла. – Мне яшчэ і падарунак з сабой далі – скрыначку такую, хэпі-міл называецца. Мы з мамай і татам у Вільнюсе былі, а Дзіма дома з бабуляй застаўся. Там цікава было.

Гутарыла Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара.