"Репортёр выходит в свет". Какие здания в Островце вам нравятся?
Не сакрэт, што за апошнія некалькі гадоў Астравец «набраў у вазе»: новыя людзі, новыя будынкі, новыя магчымасці.Заўтра сваё прафесійнае свята будуць адзначаць будаўнікі, дзякуючы стараннай працы якіх Астравец «прырастае» новымі аб'ектамі. Наш рэпарцёр вырашыў высветліць у сваіх рэспандэнтаў, ці ёсць у горадзе такая пабудова, якая прываблівае вока і дзе ім падабаецца бываць.
– Мне з усіх новых будынкаў, што за апошні час узведзены ў горадзе, найбольш імпануе «Талер». Чаму? Напэўна таму, што там вельмі добрае абслугоўванне: прыйшла, тавар выбрала, купіла, а яго ўжо да самага дома бясплатна падвязуць.
Хаця ў Астраўцы мне шмат яшчэ што падабаецца. Нават тыя старыя дамы, якія раней былі шэрымі і непрыкметнымі, пасля іх афарбоўкі радуюць вока.
Неяк з мужам выбраліся ў новы мікрараён, паглядзелі на жылыя двары, новую школу і дзіцячы садок. Як усё прыгожа!
– Мне «Вернісаж» вельмі падабаецца – здалёк відаць, што гэта сучасны і вялікі магазін. «Гермес» таксама прываблівае. І «Талер» добры гандлёвы цэнтр. Але гэта ўсё не тое. Трэба нешта манументальнае ўзвесці, каб больш нідзе такога не было. Можа, новая гасцініца, што каля Беларусбанка, стане падобнай пабудовай?
Аліна:
Хоць я і каталічка, але ўсім раю абавязкова наведаць царкву ў цэнтры горада. Хаця наш Гервяцкі касцёл усё роўна прыгажэйшы і вядомы нават у Еўропе.
Астравец будуецца і шырыцца – тут пытанняў няма. Але хацелася б, каб і для маленькіх астраўчан узвялі забаўляльны комплекс з каруселямі і «кафэшкай».
Мілена:
– Падабаецца з сябрамі гуляць каля кінаканцэртнай залы і ў цэнтральным скверы.
Куды б я абавязкова звадзіла гасцей з Іўя? (Задумалася) Напэўна, на наш рынак, бо ў Іўе ён зусім не такі. Абавязкова б яшчэ крамы паказала, што каля Дома быта стаяць. Шкада толькі, што ў Астраўцы няма ні адной вялікай крамы кшталту «Еўраопта».
Ну, а для душы – касцёлы, царкву, скульптуры і востраў кахання.
– Нам з дзецьмі вельмі падабаюцца не будынкі, а прырода Астраўца. Вельмі ўдала размешчаны сквер у цэнтры горада і лесапарк на яго ўскрайку. Востраў кахання – адно з найчасцейшых месцаў нашага наведвання.
– Па сваіх справах я звычайна з жонкай заходжу ў магазіны, таму смела магу сказаць, што за апошнія гады абслугоўванне і асартымент у іх змяніліся ў лепшы бок. Зыходзячы з гэтага, найпрыгажэйшымі будынкамі Астраўца назаву магазіны «Вернісаж» і «Цэнтральны».
-------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.





