"Репортёр выходит в свет". Как вы думаете, легко ли сегодня учится в школе?

14-271Памятаеце “Песеньку першакласніка” ў выкананні Алы Пугачовай – тую, дзе малы жаліцца, што “зараз у школе першы клас горш, чым інстытут...”
А што пра сучасную школьную праграму думаюць настаўнікі і самі школьнікі? Ці складана па ёй вучыцца? Гэта і высвятляў наш карэспандэнт.

ВасільчыкАлена Васільчык, загадчыца Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г. Астраўца:
– Лічу, што тут трэба разглядаць не школьную праграму, а хутчэй само дзіця – яго індывідуальныя асаблівасці, жаданне вучыцца, уседлівасць, мэтанакіраванасць.
Я – мама, і лічу, што трэба рабіць націск не на вялікія аб’ёмы інфармацыі, а на паўтарэнне вывучанага – іншымі словамі, лепш замацоўваць. Хаця як педагог ведаю, што ў школе хапае і дадатковых заняткаў, і факультатываў, каб усё добра замацаваць.

БагдановічАнастасія Багдановіч, дырэктар Мальскага НПК:
– У Малях дзеці атрымліваюць толькі пачатковую адукацыю, і я магу сцвярджаць, што ім хапае часу і на вучобу, і на адпачынак. Выкладанне розных прадметаў адпавядае ўзросту, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю дзяцей.
Адносна таго, што ў школе выкладаецца шмат прадметаў: на мой погляд, пачатковая і базавая адукацыя павінна закласці ў галовы хлопчыкаў і дзяўчынак веды самых розных накірункаў. А вось ужо ў 10-11 класах дзецям трэба даваць магчымасць выбару – такім чынам мы будзем іх падводзіць да будучай прафесіі і рыхтаваць да паступлення.

СухарэўскіІван Сухарэўскі, дырэктар Падольскага НПК:
– Вучыцца зараз, лічу, зусім не складана – абы было жаданне. Я памятаю савецкі час: тады было сапраўды цяжка, вучні здавалі сем экзаменаў. А зараз проста больш увагі сталі надаваць вучобе.
Лічу, што ў пачатковай і базавай школе дзецям трэба даваць як мага больш ведаў, каб яны маглі ўсвядомленна рабіць выбар прафесіі. У вялікіх школах, зразумела, зрабіць гэта прасцей – тут можна ствараць профільныя класы, а вось у вясковай школе, на жаль, гэта часта немагчыма з-за маленькай колькасці вучняў.

СубаткевічАнастасія Субаткевіч, вучаніца 7 класа Падольскага НПК:
– Мне вучыцца зусім няцяжка – хаця, канешне, ёсць прадметы, якія даюцца лягчэй, а ёсць і складаныя. Лягчэй за ўсё мне даюцца мовы – беларуская, руская і нямецкая.
Лічу, што ў многім любоў ці нелюбоў да прадмета залежыць ад таго, як яго падае настаўнік. Напрыклад, наша настаўніца Тамара Іосіфаўна Качкан умее зацікавіць сваім прадметам, мне вельмі падабаюцца яе ўрокі. Хаця ў нас усе настаўнікі добрыя.

Андрэй Малочка і Артур ПетрулевічАндрэй Малочка і Артур Петрулевіч, вучні 11 класа гімназіі №1 г. Астраўца:
Андрэй: Мне вучыцца досыць лёгка. Галоўнае – размеркаваць свой час.
Я люблю спорт і актыўна займаюся лёгкай атлетыкай – зразумела, што любимы прадмет – фізкультура. З задавальненнем наведваю ўрокі фізікі, дзякуючы нашай цудоўнай настаўніцы Галіне Віктараўне Внуковіч, якая ўмее зрабіць свае ўрокі цікавымі.
Артур: Пагаджуся з Андрэем, што фізкультура патрэбна ўсім. А яшчэ мне падабаецца астраномія.
Увогуле заняткі ў школе павінны быць рознабаковымі, каб развіваць і цела, і розум. А вось паглыбленыя веды, лічу, трэба даваць вучням ужо ў старэйшых класах, калі яны зрабілі свой выбар і будуць мэтанакіравана вывучаць той прадмет, які ім спатрэбіцца ў будучым.

-------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.