"Репортёр выходит в свет". Как вас разыграли 1 апреля?
Першага красавіка ва ўсім свеце адзначаецца як Дзень смеху, Дзень дурня, Дзень жартаў. Як у гэты дзень не пажартаваць над сваім сябрам, суседам ці калегам?І як жартавалі ў гэты дзень астраўчане? Якія жарты ім запомніліся? Гэтыя пытанні 1 красавіка і задаваў наш рэпарцёр сваім рэспандэнтам.
– Неяк я не паспеў сёння нікога падмануць. А вось мой сябар нада мной пажартаваў: патэлефанаваў і сказаў: “Выходзь, трэба пагаварыць”. Я выйшаў – яго няма, набіраю яго нумар і чую: “З першым красавіка!”
А наконт жартаў мінулых гадоў, то неяк не ўспамінаецца нічога асаблівага. У асноўным па дробязях жартавалі: шнуркі развязаны, спіна белая…
– Я не жартаваў. Не паспяваю – работы шмат: то з апаратурай трэба разбірацца, то сайт абнаўляць, то пятае, то дзясятае… Нада мной некалькі чалавек спрабавалі пажартваць, але я іх адразу “раскусіў” і не паддаўся.
А найлепш мяне разыгралі ў арміі. Ротны ў нас там быў – той яшчэ гумарыст. У танк пад вадзіцельскае сядзенне падлажыў нейкую сірэну. Я сеў і тым самым яе запусціў. Куляй з танка выляцеў – ніколі так хутка не атрымлівалася!..
– Сёння якраз у Астраўцы праводзіўся КВЗ. Так што, калі яго ўдзельнікі і не вельмі пажартавалі над прысутнымі, то павесялілі і парадавалі – дакладна.
А на рабоце мяне спрабавалі “развесці” “белай спіной”, на што я адказваў: “У мяне яшчэ і жывот белы, ды я яго абыкаму не пакажу”.
– Канешне, спрабаваў пажартаваць над сваімі калегамі, але ніхто з нашых жанчын не паддаўся на правакацыі. Затое з суседняй будаўнічай арганізацыі здолеў над жанчынай пажартаваць. Дарэчы, “барадатым” жартам пра белую спіну.
А вось мяне ніхто “падкалоць” не змог. Хаця спробы былі. Напрыклад, інжынер па тэхніцы бяспекі прыкінуўся п’яным. Але я яго адразу “раскусіў”.
-------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.




