"Репортёр выходит в свет". Как развивается экономика Островца?

островец історіяМала хто, гледзячы на будучы горад энергетыкаў першай Беларускай атамнай электрастанцыі – Астравец, можа ўявіць, што некалі гэта быў невялікі гарадскі пасёлак. А сёння тут адкрываюцца новыя школы і садкі, развіваюцца і будуюцца прадпрыемствы.
З гэтай нагоды наш карэспандэнт вырашыў высветліць, а як жа жывуць прадпрыемствы-“старажылы” нашага горада.

репортер игнатович почтаТэрэса Ігнатовіч, начальнік раённага вузла сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”:
– Горад і раён актыўна растуць і развіваюцца, таму ўзнікла неабходнасць у павелічэнні колькасці месцаў для абслугоўвання насельніцтва, што ў сваю чаргу прывяло да некаторых змен і рэканструкцый.
Так, быў праведзены рамонт аддзяленняў паштовай сувязі ў Гервятах і Міхалішках, а зараз ідзе рэканструкцыя гарадскога аддзялення. У бліжэйшай будучыні мы плануем адкрыць яшчэ некалькі аддзяленняў сувязі ў новых мікрараёнах Астраўца. Пакуль што з мэтай больш якаснага абслугоўвання жыхароў раёна ў новых мікрараёнах горада мы арганізавалі работу вадзіцеля-паштальёна.

репортер васильевАляксей Васільеў, дырэктар Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства:
– За апошнія 5 гадоў у нас назіраецца стабільны прырост: расце рознічны тавараабарот, аб’ёмы выпуску прадукцыі нашай вытворчасці і грамадскага харчавання, аб’ёмы нарыхтовак ад насельніцтва. Адкрыты новыя кропкі гандлю: універсам “Родны кут”, “Мясная лаўка” і кафэ “Лаванда”. Праведзены рамонты магазінаў “Кулінарыя”, “Цэнтральны” і іншых.
Актыўна ідзе мадэрнізацыя хлебазавода, набыта новае абсталяванне – у тым ліку печ ратацыённая, з дапамогай якой мы палепшым якасць і павялічым асартымент нашай прадукцыі. Таксама поўным ходам ідзе рамонт кулінарнага камбіната, аднавіўся і мясны цэх. У бліжэйшы час мы збіраемся закончыць рамонт кандытарскага цэху і закупіць тэхналагічнае абсталяванне для яго. Усяго за апошнія пяць гадоў у мадэрнізацыю і рамонт было ўкладзена звыш 24 мільярдаў рублёў.
Для патрэб сельскіх жыхароў мы набылі дзве новыя аўталаўкі, якія працуюць у Варнянскай і Гудагайскай зонах.

репортер ДолгийРыгор Долгі, дырэктар ДЛГУ “Астравецкі лясгас”:
– За апошнія некалькі гадоў эканамічныя паказчыкі нашай арганізацыі няўхільна растуць.
Мы стараемся знаходзіцца ў курсе па-дзей, своечасова рэагаваць і падлажвацца пад патрабаванні знешняга і ўнутранага рынку. Так, напрыклад, мы павялічылі выпуск ацыліндраваных вырабаў.
Для патрэб арганізацыі мы нядаўна набылі два шчапавозы, рубільную машыну, лесавоз МАЗ і літаральна на днях трэці ў нашым аўтапарку “Харвестр”.
Мы актыўна будуем службовае жыллё – нядаўна здалі чатыры дамы ў Астраўцы і па аднаму ў Гервятах і Міхалішках. З прыбытку лясгаса стараемся прэміраваць усіх нашых супрацоўнікаў. А ў пачатку наступнага года плануем пераехаць у новы адміністрацыйны будынак.

репортер игнатович райгазМарыя Ігнатовіч, дырэктар вытворчага ўпраўлення “Астравецрайгаз”:
– Спецыфіка нашай арганізацыі на сучасным этапе – гэта, у асноўным, эксплуатацыя газазабяспечваючага абсталявання Астравецкага раёна ў плане безаварыйнага і бесперапыннага газазабеспячэння. У нас ёсць адпаведныя службы, якія займаюцца планавым тэхнічным абслугоўваннем усіх прыбораў і абсталявання, аварыйная газавая служба, служба дастаўкі звадкаванага газу насельніцтву. Таксама ў нашай кампетэнцыі газафікацыя кватэр прыродным і звадкаваным газам, будаўніцтва газаправодаў.
За апошнія пяць гадоў мы здолелі павялічыць працягласць газаправодаў раёна на 52 кіламетры, а таксама газіфіцыравалі і перавялі на прыродны газ 373 кватэры.

----------------------------
Антон ЧЫК.
Фота аўтара.