"Репортёр выходит в свет". Как часто вы бываете на концертах, в кино или театре?

театр“Хлеба і відовішчаў” – гэты лозунг старажытных рымлянаў не страціў актуальнасці і зараз. Тэхналагічнае стагоддзе прыйшло ў кожны дом і ў кожную кватэру. Сёння дастаткова выйсці ў інтэрнэт і – калі ласка: новае кіно і спектакль, нават любімы артыст спявае спецыяльна для вас! І ўзнікае думка, што рэальныя адносіны “глядач-артыст” становяцца неактуальнымі. Ці так гэта?
Як часта жыхары нашага райцэнтра выбіраюцца на канцэрт, у кіно ці тэатр, высвятляў наш карэспандэнт.

Марыя Мальдзіс, кладаўшчыца раённага аддзела адукацыі (без фота):
– Не вельмі часта ў мяне атрымліваецца трапляць на які-небудзь канцэрт ці спектакль, хоць падобныя мерапрыемствы я люблю і заўсёды стараюся набыць квіток. Апошні раз была на канцэрце 23 лютага, ён быў прысвечаны нашым абаронцам.

СярпейкаРаман Сярпейка, майстар РУП ЖКГ:
– Даўнавата нікуды не хадзіў – вельмі шмат работы. Збіраўся нядаўна схадзіць на Эдуарда Ханка і ансамбль “Гуляй, казак”, але зноў не атрымалася. Лічу, што ў нас праблем з канцэртамі і кіно няма – я пастаянна чытаю “раёнку”, таму ў курсе, якія ў нас адбываюцца мерапрыемствы.
Хочацца нечага настальгічнага, кшталту дыскатэкі васьмідзясятых – але каб песні былі нашы!

репортер Дзеци2Улад Баброўскі, Алег Хацяновіч, Ілля Якштовіч, вучні 4-га класа СШ №1:
Улад: Нас бацькі на дарослыя канцэрты і кіно не бяруць – але ў нас хапае і сваіх. Звычайна я са сваёй стрыечнай сястрой хажу на розныя мульцікі і дзіцячыя фільмы. А яшчэ мы з ёй на дыскатэкі ў ЦТДіМ ходзім.
Ілля: У нас у школе сваіх канцэртаў і розных мерапрыемстваў хапае: напрыклад, Дзень настаўніка, 23 лютага і 8 Сакавіка. Хочаш – прыходзь і глядзі, а хочаш – сам выступай.
Алег: А яшчэ кожны месяц мы ў кіналекторый ходзім усім класам. У паездкі ў Маладзечна і Мінск часта запрашаюць – у тэатры, кіно і цырк. Аднак апошнім часам жадаючых не набіраецца, таму ездзіць сталі радзей.

ГрыцкевічНаталья Грыцкевіч, у дэкрэтным адпачынку:
– Зараз я ў такім становішчы, што ў кіно і на канцэрты асабліва не паходзіш. Аднак больш за ўсё я люблю тэатр – саму яго атмасферу. Толькі, на жаль, тэатры ў Астравец прыязджаюць нячаста, ды і няма ў нас для іх выступлення адпаведнай сцэны і залы.
Затое са старэйшай дачкой мы вельмі любім хадзіць у заапарк і ў цырк, калі яны да нас прыязджаюць.

Наталья Рабцава, бібліятэкар (без фота):
– Пры любой магчымасці стараюся хадзіць на ўсе імпрэзы, што праходзяць у Астраўцы. А калі гэтага не хапае, то з супрацоўнікамі наладжваем вандроўкі ў сталічныя тэатры. Апошні раз ездзілі ў Тэатр кінаакцёра на трагікамедыю “Вельмі простая гісторыя” – спадабалася вельмі: акцёры на сцэне не ігралі, а жылі! Дарэчы, яны да нас збіраюцца ў хуткім часе са спектаклем, так што я ўсім раю абавязкова схадзіць.
А з эстрадных выканаўцаў, якіх я бачыла і чула апошнім часам, магу назваць Аляксандра Славянскага, а яшчэ тэатр Уладзіміра Вінакура – выступілі на славу, даўно такога ў нас не было.

--------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.