"Репортёр выходит в свет". Имеет ли для вас значение наличие сертификата на товар?
4
Абавязковая сертыфікацыя прадукцыі ставіць галоўнай мэтай пацвярджэнне, што прадукцыя не прынясе шкоду насельніцтву, абараняе беларускі рынак і садзейнічае паляпшэнню канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на міжнароднай арэне.А ці мае значэнне для астраўчан якасць і бяспека набытага імі тавару і наяўнасць сертыфікатаў? Гэтым і цікавіўся наш карэспандэнт у жыхароў Астравеччыны.
Ларыса Врублеўская, адміністратар гасцініцы “Вясёлка”:– Канешне, якасць мае вялікае значэнне. Нам, беларускім жанчынам, увогуле хочацца быць прыгожа апранутымі. Беларускае аддзенне можа сапернічаць з замежным у многіх параметрах. Я нядаўна прыгледзела для дачкі паліто беларускай вытворчасці – і якасна, і нядорага.
Аксана Мікліс, індывідуальны прадпрымальнік, магазін “Калінка”:– Калі выбіраць паміж якасным, але дарагім і танным, але няякасным, то я выберу першае. Няхай яно будзе і даражэйшае, затое праслужыць больш часу. А на дзецях увогуле эканоміць нельга – тут абавязкова трэба браць надзейную вопратку і абутак.
У якасці ж свайго тавара я ўпэўненна, ды і пакупнікі, здаецца, застаюцца задаволенымі. Некалькі разоў даводзілася мяняць тавар, але не з-за нейкага браку ці дрэннай якасці, а з-за таго, што не падыходзіў памер або афарбоўка не задавальняла густ пакупніка.
Віктар, дырэктар магазіна “Аўтазапчасткі” (без фота):
– Для мяне якасць знаходзіцца на адным з першых месцаў у патрабаваннях да таго, што я набываю. У сваім магазіне я адказна адношуся да наяўнасці сертыфікатаў на тавары на паліцах – таму прэтензій да якасці запчастак, якія прадаю я, не бывае.
Аляксей Пятровіч, індывідуальны прадпрымальнік, крама “Піўны гетман”:– Што тычыцца прадуктаў харчавання, то я лічу, што ўсе дакументы, якія пацвярджаюць іх якасць, павінны быць, каб пакупнік мог быць упэўнены, што ён не рызыкуе сваім здароўем і здароўем сваіх родных. Мой тавар мае ўсе адпаведныя сертыфікаты і дакументы фірм-вытворцаў.
Увогуле лічу, што сертыфікацыя дасць роўныя ўмовы для ўсіх прадпрымальнікаў. Так, многім было прасцей купляць няхай і неякасны, аднак таннейшы тавар і мець за яго большы прыбытак. Цяпер жа, думаецца, сітуацыя будзе развівацца больш справядліва, а цэны ў крамах выраўняюцца.
Аляксандр Эксцяровіч з сынам Кірылам, жывёлавод СВК “Гудагай”:– Мяне ў большасці выпадкаў паперы на тавар увогуле не цікавяць. Я прывык давяраць сваім вачам: калі
я бачу, што куртка ці боты зроблены абы-як, то я іх не куплю, а калі відаць, што яны праслужаць не адзін месяц ці год, – то куплю, не звяртаючы ўвагі на кошт.
----------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.
