"Репортёр выходит в свет". Хватает ли студентам свободного времени?

k2012Кажуць, студэнцкае жыццё – справа вясёлая, а гады, што маладыя людзі праводзяць у сваіх Alma Mater, не забываюцца ніколі. Прынамсі, час ад сесіі да сесіі.
Як насамрэч ідуць справы ў нашых студэнтаў, ці хапае ў іх вольнага часу і на што яны яго трацяць, высвятляў на гэтым тыдні наш карэспандэнт.

репортер ГривоВіялета Грыва, студэнтка Маладзечанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа:
– Калі правільна раставіць прыярытэты, то часу заўсёды хапае і на вучобу, і на адпачынак.
Свой вольны час у мінулым годзе я амаль цалкам прысвячала самаразвіццю – вучылася ў аўташколе і хадзіла на заняткі па масажу.
А сёлета трэба рыхтавацца да дзяржаўных экзаменаў у каледжы і да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. Якую? Пакуль яшчэ не вызначылася: вагаюся паміж Гроднам і Мінскам.

репортер Ермак3Анастасія Ярмак, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:
– Раней у мяне было больш вольнага часу. Хаця і зараз не магу паскардзіцца, што яго зусім не стала. Аднак прыярытэты крыху змяніліся, і цяпер, калі я знаходжуся дома, то ўвесь свой час аддаю сям’і. Затое падчас сесіі – а вучуся я завочна, – можна, акрамя вучобы, крыху часу выдзеліць і для сябе.
Канешне, як і большасць студэнтаў, у сталіцы я жыву не адной вучобай – у мяне ёсць добрыя сябры, з якімі мы сустракаемся і добра праводзім час.

репортер Раткевич А.Алёна Раткевіч, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка:
– Я вучуся завочна і працую ў Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў, таму вольнага часу амаль няма.
Да таго ж, у мяне зараз ідзе апошняя сесія – трэба шмат чаго зрабіць, вывучыць і здаць у кароткі тэрмін. Аднак час ад часу ў Мінску выпадае вольная гадзінка, і тады мы з аднагрупнікамі наведваем выставы галерэі і музеі.
А вось дома ўвесь свой вольны час я прысвячаю сям'і.

репортер ЖелтокІлона Жалток, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:
– Зараз вольнага часу амаль няма, бо другі курс, як нам кажуць, самы складаны – вельмі шмат прадметаў, кантрольных, залікаў і экзаменаў. Хаця, шчыра кажучы, я не думаю, што некаторыя прадметы, мне, як філолагу, увогуле некалі спатрэбяцца ў жыцці.
Аднак нават падчас сесіі можна знайсці час паміж экзаменамі і залікамі, каб сустрэцца з сябрамі, схадзіць у кіно, ці прыехаць дамоў і пабачыцца з бацькамі.

------------------------------------
Антон ЧЫК.