"Репортёр выходит в свет". Что читают наши дети?

книга"У кожнай дзіцячай казцы жыве яшчэ адна казка, якую зразумее толькі дарослы", – казаў адзін вядомы рускі пісьменнік.

А ці ведаем мы, што чытаюць нашы дзеці і ці чытаюць яны ўвогуле? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да гараджан і гасцей нашага горада.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%bf%d1%80%d0%be-%d0%ba%d0%bd%d0%b8%d0%b3%d0%b8-%d0%bb%d0%b0%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d1%96%d1%87-1Таццяна Станіславаўна ЛАКЕВІЧ, настаўніца пачатковых класаў Варнянскага НПК:

– Зараз дзеці чытаюць значна менш, чым, напрык-лад, некалі маё пакаленне. Думаю, што прычын для гэтага – шмат. Большасць маіх вучняў  запісаны ў школьную бібліятэку. Малодшым школьнікам падабаюцца казкі і апавяданні сучасных аўтараў. Таксама дзеці з задавальненнем чытаюць часопіс “Вясёлка”.

Маёй дачцэ Яне чатырнаццаць гадоў, і яна любіць прыгодніцкія творы.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%bf%d1%80%d0%be-%d0%ba%d0%bd%d0%b8%d0%b3%d0%b8-%d1%80%d1%8d%d1%88%d1%8d%d1%82%d0%bd%d1%96%d0%baАляксандр Генадзьевіч РЭШЭТНІК, слесар хлебазавода:

– Лічу, што кнігі, як і газеты, з цягам часу заменяць іх электронныя аналагі. Значна прасцей адшукаць у інтэрнэце патрэбную інфармацыю, чым ісці ў бібліятэку і губляць свой час.

Мой сын, напрыклад, калі хадзіў у школу, то чытаў кнігі, а цяпер большасць вольнага часу праводзіць у інтэрнэце. Я таксама карыстаюся камп’ютарам. Лічу, што такія ўмовы дыктуе само жыццё.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%bf%d1%80%d0%be-%d0%ba%d0%bd%d0%b8%d0%b3%d0%b8-%d1%88%d0%ba%d1%96%d1%80%d1%83%d1%86%d1%8c-1Яўген ШКІРУЦЬ, вучань 7 “А” класа гімназіі №1 г.Астравец:

– Напэўна, чытаць патрэбна... Я запісаны і ў школьную, і ў гарадскую дзіцячую бібліятэкі. Чытаю кнігі і ў тэлефоне. Мой любімы жанр – фантастыка. З апошняга прачынага магу адзначыць “Гары Потэра”. Вельмі спадабалася! Таксама глядзеў знятыя па гэтых кнігах фільмы. Экранізацыя не горшая за аповеды Джаан Роўлінг.

Мае сябры таксама чытаюць кнігі – але ў асноўным летам на канікулах, калі больш вольнага часу.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%bf%d1%80%d0%be-%d0%ba%d0%bd%d0%b8%d0%b3%d0%b8-%d0%bc%d0%b0%d1%81%d0%b5%d0%b2%d1%96%d1%87Алена Эдвардаўна МАСЕВІЧ, сацыяльны педагог, бібліятэкар школьнай бібліятэкі Гервяцкай СШ:

– Дзеці зараз чытаюць. Асабліва часта ў бібліятэку прыходзяць малодшыя школьнікі. Найбольшай папулярнасцю ў іх карыстаюцца каляровыя прыгожыя выданні. Дзеці цікавяцца ў мяне, што я чытала ў дзяцінстве, просяць дапамагчы выбраць кнігу. Як паказвае практыка, у класе звычайна каля пяці чалавек, якія чытаюць пастаянна і многа.

Мой старэйшы  сын Аляксей, які закончыў БДУІР, пастаянна чытае як класічную, так і сучасную літаратуру, і набывае кнігі. Другі сын Эрык вучыцца ў 9 класе. Сёлета ён чытае значна больш, чым летась, – і гэта мяне, як маму, не можа не радаваць.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%bf%d1%80%d0%be-%d0%ba%d0%bd%d0%b8%d0%b3%d0%b8-%d0%bf%d1%80%d0%b0%d1%82%d0%b0%d1%81%d0%b5%d0%b2%d1%96%d1%87-1Дар’я ПРАТАСЕВІЧ, вучаніца 4 “Б” класа гімназіі №1 г.Астравец:

– Я люблю кнігі. Мне здаецца, што зараз чытаюць толькі тыя дзеці, якія добра вучацца ў школе. Мая любімая кніга – “Волшебник изумрудного города”. Гісторыя пра звычайную дзяўчынку, якая разам са сваім сабачкам трапіла ў фантастычны горад, вучыць дабрыні: трэба заўсёды дапамагаць іншым.

Распытвала і занатоўвала Алена ЮРКОЙЦЬ.