"Репортёр выходит в свет". Чисто там, где убирают, или там, где не сорят?

ostrovets_by_уборка-территорийВучаць нас усіх, здавалася б, аднолькава – а вынік розны. Адны людзі ствараюць сябе прыгажосць і чысціню, а іншыя – смецяць вакол сябе, за сабой і нават пад сябе.
Чыста там, дзе прыбіраюць, ці там, дзе не смецяць? Аб гэтым прапанаваў паразважаць сваім суразмоўцам наш карэспандэнт.

репортер ДругакоўВячаслаў Другакоў, вучань СШ №4 г. Горкі:
– Да ахайнасці, лічу, трэба прывучаць з маленства: прыбіраць пасля сябе цацкі, выкідаць паперкі і фанцікі ў сметніцу, падмятаць і мыць падлогу – словам? сачыць за сабой і сваімі паводзінамі.
А то ў нас за малымі ўсё дарослыя робяць – бацькі, старэйшыя браты ці сёстры. Так і прывучаюць, што нехта прыйдзе і прыбярэ за табой.

репортер Алёна Санкевіч і Вераніка Стаповіч2Алёна Санкевіч і Вераніка Стаповіч, бармен-афіцыянты:
Алёна: Там, дзе не смецяць, зразумела, чысцей – аднак час ад часу прыбіраць ўсё роўна трэба!
Акуратны чалавек ці неахайны, на мой погляд, залежыць ад выхавання: ёсць людзі, якім проста непрыемна смеціць, бо яны паважаюць іншых людзей і іх працу. А ёсць такія, каму хоць трава пасля іх не расці, – усё загадзяць, засмецяць, а потым яшчэ будуць гаварыць: гэта не я, так і было. А ёсць яшчэ трэці варыянт: дома ў такіх чысціня і парадак – затое за сценамі кватэры яны ператвараюцца ў свіней: гэта не маё, дык чаго я буду прыбіраць?!
Вераніка: Я часта назірала: заходзіць у рэстаран, здаецца, нармальны выхаваны чалавек – а пасля некалькіх кілішкаў ператвараецца ў свінню: паводзіць сябе па-хамскі, лаецца. А ранкам працверазее – зноў нармальны чалавек. Відаць, ёсць нейкі пераключальнік у галаве. Як толькі яго знайсці?

репортер КардзісАляксандра Кардзіс, пенсіянерка:
– Зрузумела, што чыста там, дзе не смецяць. Аднак у большасці нашых людзей такая лянівая натура, што яму цяжка два крокі зрабіць да сметніцы: сама не раз бачыла, як маладыя хлопцы і дзяўчаты сядзяць на лавачках, п’юць газіроўку ці піва, а пустыя бутэлькі пад плот выкідаюць. Ну зрабі ты тры крокі да сметніцы! Дык не, цяжка яму.
Ці, напрыклад, нехта выносіць з хаты смецце, а пакет парваўся: ні разу не бачыла, каб за сабой прыбралі! Пераступяць, нібы так і трэба!

репортер МілэйшаВіктар Мілэйша, сацыяльны работнік:
– Я – заўзяты рыбалоў і паляўнічы, заўсёды прыбіраю за сабой і стараюся клапаціцца аб навакольным асяроддзі. Ды і ўсе мае знаёмыя – людзі культурныя.
Аднак часта з’яўляюся сведкам таго, як прыезджыя смецце са сваіх кватэр проста за акно выкідаюць. Як з такім змагацца? Штрафы, лічу, не выйсце. Трэба больш тлумачальных размоў праводзіць, на ўваходзе ў лес інфармацыйныя шыльды ставіць. Ды і патрулі павінны звяртаць увагу на людзей, якія смецяць на вуліцы, а не праходзіць моўчкі міма.

---------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.