"Репортёр выходит в свет". Чем вы занимаетесь в интернете?

компьютерная зависимостьКамп’ютарызацыя ахапіла літаральна ўсе сферы нашага жыцця. Сёння, не выходзячы з дому, можна пагаварыць са знаёмымі, якія жывуць ад вас за тысячы кіламетраў ад вас, заплаціць за камунальныя паслугі, паглядзець фільм ці знайсці карысную інфармацыю…
Чым у інтэрнэце займаюцца жыхары Астравеччыны і госці райцэнтра, высветляў наш карэспандэнт.

репортер соцсети ГайваронскаяАксана Гайваронская, старшы дзяржаўны налогавы інспектар:
– У інтэрнэце я “завісаю” рэдка, хіба што вечарам – тады магу сабе дазволіць паглядзець які-небудзь фільм. Але часцей карыстаюся ім выключна для самаразвіцця і каб быць у курсе апошніх падзей.
Аднак стараюся з жыцця не “выпадаць”, бо на мне ляжаць яшчэ і штодзённыя справы: прыгатаванне ежы, уборка ў доме, праверка дамашніх заданняў у сына і падрыхтоўка дачкі да садзіка.

репортер соцсети АндриевскийАндрэй Андрыеўскі, жывёлавод СВК “Гудагай”:
– Большую частку часу, што праводжу ў інтэрнэце, я знаходжуся ў сацыяльных сетках: перапісваюся са знаёмымі, слухаю музыку, гуляю ў гульні ці проста гляджу фільмы.
Для мяне інтэрнэт – гэта магчымасць расслабіцца і адпачыць, а не напружвацца і працаваць.

Валянцін, часова беспрацоўны (без фота):
– Я камп’ютара не маю, аднак часта «пазычаю» ў сына ці ў дачкі. Фільмы гляджу – без усялякіх рэклам, а калі трэба, то на паўзу можна паставіць.
Дзеці мае раней часта “завісалі” ў “сетцы”, аднак зараз у іх іншыя турботы і заняткі – пасля з’яўлення сваіх дзяцей яны больш часу праводзяць з імі. Калі і выходзяць у інтэрнэт, то выключна па вучобе ці па рабоце.

Часлава Лушчыцкая, пенсіянерка (без фота):
– У мяне камп’ютара няма, аднак я лічу, што ў наш час гэта рэч неабходная. Я нядаўна свайму пяцігадоваму ўнуку падарыла цацку кшталту развіваючага камп’ютара, дык яна яму вельмі падабаецца – ён увесь час з ёй гуляецца, уяўляючы сябе камп’ютаршчыкам.

репортер соцсети ПашкевичАнжаліка Пашкевіч, настаўнік-дэфектолаг карэкцыйнага цэнтра:
– Я карыстаюся інтэрнэтам выключна для самаадукацыі: шукаю розныя матэрыялы, якія звязаны з маёй работай і якія можна прымяняць на практыцы. Ну яшчэ вечарамі з мужам глядзім фільмы онлайн.
Канешне, зрэдку заходжу і ў сацыяльныя сеткі, каб «сустрэцца» з сябрамі ці аднагрупнікамі. Аднак на гэта адводжу толькі паўгадзіны ў дзень. Раней я больш часу праводзіла ў сацыяльных сетках, аднак прыярытэты памяняліся – сёння на першым месцы ў мяне стаяць муж і работа.

репортер соцсети ЛебецкаяГаліна Лябецкая, вартаўнік у дэпартаменце аховы:
– Мне інтэрнэт дапамагае ажыццявіць даўнюю мару: я вельмі люблю займацца выпечкай тартоў і іх упрыгожваннем. Калі пачынаю чытаць і глядзець, як робіцца той ці іншы торт, то магу нават на некалькі гадзін з жыцця “выпасці”.
А вось сацыяльнымі сеткамі не карыстаюся – пакуль яшчэ не асвоіла я іх. Але ў хуткім часе збіраюся гэта зрабіць.

--------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.