"Репортёр выходит в свет". Чем вы занимаетесь поздней осенью?

про осеньПозняя восень, асабліва такая, якая стаіць на дварэ апошнія дні, стварае мінорны настрой. Аднак “кураняты” ўжо падлічаны, агароды прыбраны, на падворках усё застыла ў чаканні зімы.
Чым любяць займацца гараджане і вяскоўцы позняй восенню, высвятляў наш карэспандэнт.

репортер осень песлякЛеанід Пясляк, пенсіянер:
– Як сцямнее – дома адпачываю, гляджу тэлевізар, нешта чытаю. А пакуль на дварэ светла, займаюся па-гаспадарцы – даводжу да парадку апошнія справы на ўчастку каля дома ў Петраполі.
У госці яшчэ люблю схадзіць да суседа ці да пляменіццы ў Новасады. Кожны дзень два кіламетры прагульваюся – ужо нейкая карысць для здароўя. Усё лепш, чым на канапе цэлы дзень валяцца.

репортер осень сенютьЯніна Сянюць, пенсіянерка:
– Такімі шэрымі днямі і вечарамі люблю вязаць шкарпэткі, але нядоўга – зрок ужо не той, вочы хутка стамляюцца. А што ж вы хочаце – восемдзесят дзевяць гадоў ужо мне. Шкада, што цэны на ніткі зараз даволі высокія, таму я нешта старое распару і з гэтых нітак вяжу. Телевізар гляджу рэдка. А вось чытаць не ўмею – пасля вайны цяжка было: тата інвалід, сям’я вялікая, а школа далёка знаходзілася. Сёстры мае яшчэ неяк вывучыліся, а ў мяне ўсё часу не было на навукі.

репортер осень кондратовичГенадзь Кандратовіч, пенсіянер:
– Калі ніякіх асаблівых спраў няма, то я па вечарах або телевізар гляджу, або кнігі ці газеты чытаю. Калі жонку з працы чакаю, то магу нешта для яе на кухні разагрэць (смяецца). Прыгатаванне самой ежы я пакідаю ёй – жонка ў гэтай справе майстрыца. Хаця сам гатаваць я ўмею – падчас службы на флоце ва Уладзівастоку і не такому навучыўся. Што яшчэ? З “жыгулямі” час ад часу корпаюся. Дваццаць гадоў іх сам рамантую, толькі два разы і звяртаўся ў сэрвіс.
Па выхадных ранкам жонка ў царкву ходзіць, а я ў касцёл. Бліжэй да абеду да бацькоў жонкі звычайна ў госці ідзём.

репортер осень лакевичЛідзія Лакевіч, выхавацель у дзіцячым  сацыяльным прытулку:
– Я пасля работы люблю вязаць пруткамі або кручком, вышываю час ад часу. Канешне, сваёй любімай справай займаюся па выхадных, калі вольнага часу таксама больш – агароды ўжо спарадкаваны, ураджай сабраны і прыхаваны на зіму. Вяжу звычайна пад “фон” тэлевізара, уключаю любімы канал “Планета” – шмат чаго цікавага па ім паказываюць.
Калі вязаць стамляюся, магу пачытаць газеты – добра што зараз іх хапае. Якія менавіта? “Звязду” чытаю, “Беларусь сегодня”, нашу “раёнку”.
У царкву, абавязкова па выхадных хажу – як жа без гэтага.
А яшчэ з сяброўкамі сустракаемся. Ёсць у нас у Варнянах свая суполка адзінокіх жанчын: сядзім, п’ём гарбату, апошнія навіны абмяркоўваем, размаўляем аб жыцці.

репортер осень шиманскаяАлена Шыманская, у дэкрэтным адпачынку:
– Ёсць такая прафесія – мама. Вось ёй я і працую 24 гадзіны ў суткі сем дзён на тыдзень. Дзіцяці зараз два з паловай гады – вельмі актыўны ўзрост, таму ў мяне не бывае свабодных вечароў: то казкі чытаем, то малюем, то яшчэ чым-небудзь  цікавым займаемся.
Акрамя дзіцяці, у мяне ёсць яшчэ адны мае “дзеткі” – мае кветкі, не толькі вулічныя, але і хатнія. Смела можна сказаць, што гэта – мая хвароба. Вырошчваю я самыя розныя кветкі, таму і ім шмат часу даводзіцца ўдзяляць.

-------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.