"Репортёр выходит в свет". А вы привыкли уже к деньгам нового образца?
Літаральна месяц таму ў Беларусі прайшла дэнамінацыя: у абарачэнне ўведзены грашовыя купюры і манеты ўзору 2009 года. Колькі было хваляванняў – ці разбярэмся, ці здолеем правільна падлічыць…І вось мінуў месяц. Ці прызвычаіліся да новых грошай жыхары і госці Астравеччыны, высвятляў наш карэспандэнт.
Аксана Дзерах, прадавец магазіна “Мяса”:– Наколькі я магу меркаваць, да новых грошай нашы людзі прывыклі даволі хутка. Па першым часе яшчэ прыглядваліся да купюр, падлічвалі ў галаве і на пальцах колькасць нулёў, а зараз асноўную ўвагу звяртаюць выключна на манеты. Аднак менавіта іх чамусьці не хапае. Рэшту даводзіцца даваць у асноўным старымі купюрамі.
Напэўна, манет не хапае таму, што большасць нашых грамадзян актыўна пачалі збіраць капеечкі ў скарбонкі – успомнілі старую савецкую забаўку.
Алі Саідаў, бетоншчык:– Калі мы прыехалі сюды на працу з Таджыкістана, то былі вельмі здіўлены колькасцю нулёў на беларускіх грошах – адразу алігархамі сябе адчулі. Аднак, па-сутнасці, гэтыя нулі нічога не давалі.
У новых грошах мы ячшэ крыху блытаемся, аднак у магазінах працуюць добрасумленныя прадаўцы: ні разу не падманулі – рэшту даюць правільна.
Яраслаў Шанчук, вучань СШ №2:– Да новых грошай я прывык даволі хутка. Як далі на карманыя расходы 20 рублёў, дык адразу давялося прывыкаць. Папяровыя грошы ў асноўным расходую, а вось манеты складваю ў скарбонку.
Вікторыя Шыманэль з дачкой Каралінай:– Можна сказаць, што да новых грошай я ўжо прызвычаілася, хоць часцей разлічвацца ў крамах даводзіцца купюрамі старога ўзору.
Пра старыя купюры магу сказаць, што ўжо некалькі гадоў таму іх трэба было мяняць: нулі страцілі сваё значэнне. Але галоўнае, лічу, не тое, як выглядаюць грошы, а каб яны “вадзіліся” ў кашальку.
Крысціна Біцкевіч, пенсіянерка:– Я да новых грошай прывыкла хутка – не ў першы раз на маім вяку іх мяняюць. Што магу пра іх сказаць? Прыгожыя, выкананы ў беларускім стылі, з асноўнымі помнікамі нашай гісторыі і архітэктуры. Мне гэтыя больш падабаюцца, чым старыя.
Аднак чытала, што праблем з імі хапае. У асноўным з-за без-адказнасці некаторых бацькоў: дома з кішэняў на стол манеты павысыпаюць, а малыя дзеці ўсё цягнуць у рот – вось і глытаюць капейкі. А грошы варта трымаць у кашальку, а не раскідваць па хаце!
Антон ЧЫК, фота аўтара.
