"Репортёр выходит в свет". А вы пользуетесь электронными услугами?
Новыя тэхналогіі няўмольна і надзейна ўваходзяць у быт людзей. Яны створаны, каб аблегчыць жыццё, скараціць адлегласці і даць нам больш вольнага часу.А як да інавацыйных тэхналогій ставяцца астраўчане? Ці карыстаюцца электроннымі паслугамі? І якімі менавіта? Гэта і высвятляў наш карэспандэнт.
– Электроннай аплатай паслуг праз інтэрнэт я не карыстаюся. Мне прасцей усе свае рахункі – мабільны тэлефон, інтэрнэт, камунальныя паслугі – аплаціць на рабоце праз паштовы сістэмны тэрмінал. Затое з дапамогай мабільнага тэлефона праз СМС-банкінг правяраю свой рахунак па банкаўскай картцы – карысная і зручная паслуга, асабліва калі адпраўляеш у магазін дзіця: заўсёды прыходзіць СМС з інфармацыяй аб тым, колькі патрачана і колькі засталося.
– Я ўжо гады тры карыстаюся падобнымі паслугамі – пачынаючы ад набыцця тавараў у інтэрнэт-магазінах і заканчваючы аплатай паслуг сувязі і ЖКГ. Гэта сапраўды хутка і якасна. Асабліва калі не хапае вольнага часу – а яго ніколі не хапае!
Юлія Казлоўская, у дэкрэтным адпачынку (без фота):
– Я ўвогуле насцярожана адношуся да электронных паслуг, таму карыстаюся імі зрэдку. Часцей за ўсё раблю нейкія заказы ў інтэрнэт-магазінах. Працуюць яны сапраўды аператыўна, але некаторыя моманты ўсё ж крыху нервуюць: напрыклад, калі трэба рабіць папярэднюю 100-працэнтную аплату за тавар. Калі беларускія інтэрнэт-крамы хутка дасылаюць прадукцыю, то з Расіі яе даводзіцца чакаць даўжэй.
Яшчэ дакументы вельмі зручна дасылаць у турыстычныя агенствы – не трэба нікуды ехаць, губляць час і грошы.
– Электроннымі паслугамі не карыстаюся, бо не ўмею. Зрэшты, мне дастаткова магчымасці папоўніць рахунак мабільнага тэлефона праз тэрмінал і перапісвацца з сябрамі з іншых гарадоў у сацыяльных сетках. Хаця банкаўскай карткай я больш ахвотна карыстаюся, чым наяўнымі грашыма, – так прасцей.
– Карыстаюся электроннымі паслугамі ў асноўным, калі трэба плаціць па рахунках. Гэта хутка і зручна. Не выходзячы з кватэры, без нерваў і чэрг, за дзесяць хвілін аплачваю ўсе паслугі камунальнай службы і Белтэлекама – Zala, ByFly, хатні тэлефон – не толькі сабе, але і цешчы. Яшчэ праз інтэрнэт раблю ўклады ў банку. І ўсім раю рабіць гэтак жа: навучыцеся – не пашкадуеце.
--------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.




