"Репортёр выходит в свет". А вы пользуетесь почтовыми услугами?

Здание почты, новый вид

Учора ва ўсім свеце адзначаўся Сусветны дзень пошты. Напярэдадні прафесійнага свята паштовых работнікаў наш карэспандэнт выйшаў на вуліцы горада, каб высветліць, якімі паштовымі паслугамі ў наш час карыстаюцца астраўчане і чаго б яны хацелі пажадаць паштавікам нашага раёна.

репортер ЧигилейчикЛюдміла Чыгілейчык, педагог дадатковай адукацыі ЦТДіМ, з унучкай Элеанорай:
– Наша сям’я часта карыстаецца паштовымі перасылкамі: адпраўляем і дасылаем пасылкі бабулі Любе ў Калінкавічы. А таксама выпісваем газеты, часопісы, плацім за “камуналку”.
Нараканняў на працу астравецкага аддзялення пошты няма, толькі чэргі з сябе выводзяць. Спадзяюся, што пасля рэканструкцыі ўсё зменіцца ў лепшы бок і ў нас будзе сапраўды ўтульна і якасна.
А пажадаю я усім работнікам пошты цярпення, багацця і пабольш усмешак.

репортер варковичГанна Варковіч, повар:
– На пошце я бываю, калі трэба выпісаць нейкі часопіс ці газету, даслаць або атрымаць пасылку. А вось камунальныя плацяжы я аплачваю праз інтэрнэт-банкінг.
Хацела б павіншаваць усіх супрацоўнікаў раённай пошты і асобна нашу паштальёнку Леначку, якая заўсёды своечасова і дакладна прыносіць і газеты, і пенсію для нашай бабулі, за цяжкую працу, з якой яны спраўляюцца на “выдатна”.

репортер ЧеховичАляксандр Чаховіч, электрагазазваршчык:
– Я ў нашым раённым аддзяленні бываю штомесяц: раблю грашовыя пераводы і плачу за кватэру, святло, ваду і газ. Канешне, часцяком тут бываюць чэргі – і гэта крыху нервуе, аднак нячаста – бо нашы паштовыя работнікі працуюць якасна і хутка.
А пажадаць хачу, каб паслугі, якія прапаноўваюць нашы паштальёны, былі на высокім узроўні. І канешне, шчасця ім, здароўя і вялікіх зарплат!

репортер Третинникова2Еўдакія Трэцінікава, пенсіянерка:
– Усе нашы паштальёны вельмі добрыя і ўсмешлівыя людзі – за гэта ім асабістае дзякуй! Я з Мурманскай вобласці, але ўжо 10 гадоў жыву тут, на Астравеччыне.
На пошце мяне пазнаюць, калі я за пенсіяй прыходжу або плачу за камунальныя паслугі. І мне работа беларускай пошты падабаецца значна больш, чым расійскай.

------------------------------------
Антон Чык, фота аўтара.