"Репортёр выходит в свет". А вы отмечаете День Октябрьской революции?

1
День революцииЯкіх толькі свят не знойдзеш у календары: дзяржаўныя, прафесійныя, рэлігійныя, жартоўныя... Ёсць у ім і Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ўжо выкрэслілі са сваіх календароў многія краіны былога СССР.
А як да яго адносяцца жыхары і госці Астравеччыны? З гэтым пытаннем і выйшаў у свет наш карэспандэнт.

Наталля (без фота):
– Лічу, што Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі нам патрэбен. Да таго ж адзін дадатковы выхадны дзень не перашкодзіць – гэта магчымасць пабыць разам з сям’ёй дома ці пайсці або выехаць некуды разам.
Ды і гістарычнасць гэтай падзеі адмовіць цяжка – яна карэнным чынам паўплывала на гісторыю нашай краіны.

репортер БразинскийРасціслаў Бразінскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:
– Людзі павінны ведаць сваю гісторыю, якая б яна ні была. У ёй ёсць і белыя плямы, і чорныя дні – аднак адмаўляцца ад іх не варта.
Зараз яшчэ жыве тое пакаленне, якое вырасла на савецкіх нормах маралі і паводзін людзей, якія, не шкадуючы сябе, будавала светлую будучыню. Святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі – наша даніна павагі ім.

репортер НикифороваМарына Нікіфарава, культарганізатар Гудагайскага дома культуры:
– Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі патрэбен – гэта наша гісторыя. Я займаюся арганізацыяй розных святаў, таму магу смела сказаць, што буду адзначаць гэты дзень.
Да таго ж, лічу, што наша моладзьздолее вынесці з гэтых падзей пэўныя ўрокі для сябе. А можа, нехта з падлеткаў нават зацікавіцца гісторыяй і праз колькі гадоў стане знакамітым гісторыкам?

репортер БлашкевичАнатоль Блашкевіч, электраманцёр сельгастэхнікі:
– Я з маленства лічу Дзень Вялікага Кастрычніка чырвоным днём календара.
Напэўна, некаму гэты дзень можа падацца адным з крывавых. Магчыма, яны таксама маюць рацыю – адназначнага меркавання дагэтуль не існуе. Аднак я лічу: што ні робіцца – да лепшага.

репортер ГринкевичВанда Грынкевіч, пенсіянерка:
– На жаль, зараз няма такога размаху, з якім мы раней адзначалі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі: з сябрамі, суседзямі, знаёмымі сустракаліся на мітынгу, весела і прыгожа праводзілі час разам. Адчувалася яднанне людзей самых розных прафесій і заняткаў.
Толькі сёння Кастрычніцкая рэвалюцыя і іншыя падзеі тых часоў паціху страчваюць сваю значнасць. Але калі мы забудзем сваю гісторыю, то кім жа мы станем?

------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.