"Репортёр выходит в свет". А вы интересуетесь спортом?
Пасля Дня работнікаў фізічнай культуры, які адзначаўся ў нашай краіне ў мінулую нядзелю, наш карэспандэнт вырашыў даведацца, наколькі спорт цікавіць астраўчан і гасцей нашага горада.– Так, спортам я цікаўлюся. Асабліва хакеем – напэўна, таму, што і сам ім займаюся: зімой гэта проста, а летам перыядычна езджу на спартыўныя пляцоўкі ў Мінск.
Ці глядзеў апошні чэмпіянат? Спрабаваў. Але, шчыра кажучы, гэта не хакей, а нейкі цырк… Ну што гэта за лік – 7:1, 9:0, 4:0? Фінал увогуле не глядзеў, лік убачыў – і адразу выключыў тэлевізар.
– Часу вольнага ў мяне зараз хапае, дык па тэлевізары я гляджу амаль усё. А раней, як малады быў, футболам і валейболам і сам займаўся. Зараз гады ўжо не дазваляюць так хутка бегаць.
Заўсёды сачу за навінамі біятлона і вельмі радуюся за нашых Дар’ю Домрачаву і Надзею Скардзіна. Малайцы, дзяўчаты! А вось хлопцы нешта слаба выступаюць – мо час іх ужо на маладзейшых мяняць?
Вядома, сачыў і за нашай зборнай па хакеі. Прыкра было пасля паражэння ад канадцаў.
Трэба новых пераможцаў гадаваць. Толькі сярод дзяцей я не бачу такога інтарэсу і інтузіязму, як гадоў 15-20 назад.
– Зараз я спортам асабліва не захапляюся, хіба што час ад часу пасля работы магу паглядзець які-небудзь матч. А раней цікавіўся футболам, валейболам, лёгкай атлетыкай. Ды і сам актыўна займаўся гэтымі відамі спорту. А зараз неяк часу не хапае. Хаця не пакідаю думкі, што трэба неяк выкрайваць хоць бы адзін свабодны вечар у нядзелю, каб пазаймацца.
– Я штодня па чатыры гадзіны займаюся фітнесам. І яшчэ актыўна дапамагаю на занятках свайму трэнеру Алесі Мядзведзевай.
Яшчэ лёгкай атлетыкай займаюся: удзельнічаю ў розных спаборніцтвах ад школы. Нават прызавыя месцы займаю.
– Канешне цікаўлюся спортам і актыўна займаюся: раней у школе бегала, а зараз – штодня на пяты паверх з каляскай (смяецца). Жыццё маё непарыўна звязана са спортам: у Ашмянах калі вучылася – іграла за зборную ў валейбол. На працы таксама заўсёды ў турзлётах прымала ўдзел.
Зараз, у дэкрэтным адпачынку, часу большменш хапае, паспяваю нават паглядзець якія-ніякія спартыўныя перадачы. За пройгрыш нашых канадцам, канешне, крыўдна, аднак і моцная зборная Расіі ім прайграла з вялікім лікам. Так што нашы ўсё роўна малайцы!
-------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.





