"Репортёр выходит в свет". А вы довольны своим урожаем?

заготовки-на-зимуГэты год з-за непастаяннага надвор’я можна назваць складаным: адны сельскагаспадарчыя культуры не ўрадзілі, іншыя, наадварот, парадавалі.

А ці задаволены ўраджаем жыхары нашага раёна, высвятляў наш карэспандэнт.

%d0%bf%d1%96%d0%bd%d1%8f%d1%9e%d1%81%d0%ba%d0%b0%d1%8f2Жанна Піняўская, работніца завода “Радыёдэталь”:

– Я жыву з сынам у інтэрнаце, таму агарод садзім у вёсцы, дзе жыве маці. Сёлета добра ўрадзілі агуркі ды бульба, перцы і памідоры ў парніку выраслі. А вось рэдзька і морква падвялі… Але ж так не можа быць, каб усё ўрадзіла: адна культура патрабуе больш сонца, другой патрэбна вільгаць.

%d1%80%d1%83%d0%b4%d0%b7%d1%96%d0%baВіталій Рудзік,  муляр:

– Амаль усё лета праляцела на працы, таму клопаты пра агарод і ўраджай мяне амаль не кранулі. Канешне, падчас адпачынку паміж вахтамі па магчымасці дапамагаў бацькам, аднак большую частку спраў яны рабілі без мяне. Зараз вось клічуць дапамагчы выкапаць бульбу, кажуць, што ўрадзіла. Як вахта скончыцца – адразу і паеду.

%d0%ba%d0%b0%d0%b7%d0%b0%d1%87%d1%8d%d0%bd%d0%ba%d0%b0Ганна Казачэнка,  у дэкрэтным адпачынку:

– Сваім агародам займацца пакуль не хапае часу. Ды, калі па праўдзе, то і жадання… Аднак перыядычна выязджаем да свекрыві ў Каменку ці да маці ў Гудагай, каб аказаць пасільную дапамогу. Тое-сёе з сабой дадому брала, каб закатаць на зіму. Дочкі мае з задавальненнем у бабуль яблыкі збіралі – ім адпачынак на ўлонні прыроды ў радасць.

%d0%b4%d0%b0%d1%9e%d0%bb%d1%8f%d1%882Леанід Даўляш,  часова беспрацоўны:

– Зараз у мяне хапае вольнага часу, каб займацца сваімі справамі – мне гэта падабаецца. Агарод – у іх ліку.

Ужо выкапаў бульбу – урадзіла няблага! А ўчора агарод перакапаў, засталося толькі ўгнаіць на зіму. Я увогуле не люблю сядзець на адным месцы, таму з задавальненнем па вечарах з жонкай ездзім на агарод, каб пакапацца ў градах: агуркі, памідоры, перцы, морква... Чым не фітнес па-беларуску? Лепш, чым сядзець па вечарах перад тэлевізарам ці за камп’ютарам. Да таго ж карысць для сямейнага бюджэту: нешта на зіму можна прыпасці.

Ганна Урбановіч, супрацоўніца цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (без фота):

– Агарод – абавязковы атрыбут кожнага беларуса, незалежна ад таго, у горадзе ён жыве ці на вёсцы. Грады дазваляюць нядрэнна зэканоміць на прадуктах. Аднак не варта засяваць гектары радыскай-цыбуляй-памідорамі, а потым “рваць пуп”, каб усё апрацаваць. Трэба ўсё рабіць разважліва – каб было ў радасць і на карысць.

Найбольшы ўраджай сёлета ў мяне далі агуркі. Морква і буракі крыху горшыя. А бульбы ўвогуле мала – на пару месяцаў, можа, і хопіць, а потым давядзецца дакупляць.

Антон ЧЫК, фота аўтара.