"Репортёр выходит в свет". А вы делаете заготовки на зиму?

заготовки-на-зимуНа палях раёна пачалося жніво – час уборкі ўраджаю.

Аднак вырашчаны ўраджай збіраюць і нарыхтоўваюць не толькі хлебаробы, але і вяскоўцы, дачнікі, агароднікі – словам усе, хто не лянуецца.

Чым накорміць нас узімку летні дзень? Гэта высвятляў наш карэспандэнт.

репортер заготовки суботкевичГелена Субаткевіч, пенсіянерка:

 – Нарыхтоўкі на зіму, канешне ж, раблю. Але гародніну і садавіну для іх купляю ў краме або на рынку. Кашалёк у сумку – і пайшла выбіраць прысмакі, на якія так багата кожнае лета. Бяры, што хочаш: чарніцы, маліны, клубніцы і вішні. Калі вішні закончу нарыхтоўваць, куплю салодкі кавун. За ўсе гэтыя цуды я і люблю лета.

репортер заготовки лапушнякАндрэй Лапушняк,  мантажнік:

– У Астравец прыехаў у камандзіроўку. І на нарыхтоўкі проста не хапае часу. Графік такі: два месяцы працую, адзін адпачываю. Калі прыязжаю дахаты, у Расію, то, канешне, займаемся з жонкай нарыхтоўкай варэння, кампотаў ці проста марозім маліны і клубніцы на зіму.

 У Беларусі гародніна і садавіна добрыя, толькі што спеюць пазней, чым у нас. Але гэта не праблема: замарынаваць смачныя агуркі і зварыць вішнёвы кампот паспяваюць усе беларусы.

репортер заготовки куткоМікіта Кутко, абітурыент:

 – Лічу, што нарыхтоўкі абавязкова трэба рабіць. Зімой так хочацца ўзяць слоічак варэння ці кампоту – і ўспомніць смак сонечнага лета. Я заўсёды дапамагаю бацькам упраўляцца на агародзе. У лес па лісічкі або ў ягады ездзім. Летам адно задавальненне хадзіць па лесе, дыхаць чыстым паветрам і збіраць прысмакі!

репортер заготовки самойловыСтаніслаў і Васіліна Самойлавы,  маладыя спецыялісты:

Станіслаў: Нарыхтоўкі – тая справа, якую кожны робіць з асалодай. Мы – не выключэнне. Заўсёды варым варэнне з вішні ці з чарніц. Я зімой вырашыў адмовіцца ад цукерак, з’еў батон з варэннем – і тое ж самае.

Васіліна: Канешне, нарыхтоўкі патрэбная рэч, бо ў краме не заўсёды карысная гародніна ці садавіна. Таму ўсе ў лес збіраць грыбы і ягады і рабіць нарыхтоўкі!

Надзея, працаўнік цэнтра сацыяльнага  абслугоўвання (без здымка):

– Кожнае лета я вару варэнне. Садавіны хапае: чорныя і чырвоныя парэчкі, маліны. Нядаўна паставіла агуркі без солі. Збіраюся кампоты з вішань варыць. Словам, нарыхтоўкі – гэта асноўны мой занятак летам. 

Я – заўзяты грыбнік. Але збіраю лісічкі толькі для сябе. Лічу, што здаваць іх няма сэнсу, надта ж мала плацяць. 

Лета – цудоўная пара, калі часу хапае і на адпачынак, і на падрыхтоўку да зімы. 

Анастасія ДАМБРОЎСКАЯ.


Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.