"Репортёр выходит в свет". А какой хлеб на вашем столе?

1
хлеб на столеЯкі хлеб на стале ў жыхароў нашага горада і раёна, высвятляў карэспандэнт “АП”.

репортер Сазон2Андрэй Сазон, вадзіцель:
– Наша сям’я аддае перавагу астравецкаму хлебу, а таксама “Нарачанскаму” – яго мы набываем у “Наіне”. А за хлебам мясцовай вытворчасці звычайна заязджаем пасля работы ў “Гермес” – там якраз у 5-6 гадзін вечара завоз, таму хлеб толькі з печы, яшчэ цёплы.
Часам чую скаргі на якасць астравецкага хлеба – аднак у нашай сям’і ніякіх падстаў наракаць на яго не было – якасць на ўзроўні.

репортер ЛукойцьІосіф Лукойць, вартаўнік:
– Я хлеб не перабіраю – мне ён усялякі даспабоды: астравецкі, смаргонскі… А самы любімы – з арэшкамі. Часта яго купляю.
Я з Гальчун – магазіна ў нас няма, затое два разы на тыдзень прыязджае аўталаўка. Мне хапае прадуктаў ад рэйсу да рэйсу. На якасць малочных прадуктаў паскардзіцца не магу, і хлеб заўсёды прывозяць свежы.

репортер БашлаковаЯніна Башлакова, пенсіянерка:
– Я купляю ці чыста жытні хлеб, ці хлеб з вотруб’ем – яны для страўніка карысныя, а ў нашым узросце ўжо трэба ўважліва сачыць за здароўем. Гэты хлеб – прывазны. Наш астравецкі не вельмі падабаецца: пакуль яшчэ свежы, дык можна есці, а дзень-другі паляжыць – крышыцца, у сярэдзіне нейкі сыраваты.
Некалі ў нас на дачы была руская печ, дык я сама выпякала хлеб – усе суседзі прыходзілі пакаштаваць. Так што самы лепшы хлеб – той, які ты зрабіў сам.

репортер про хлеб СубаткевічАксана Субаткевіч, загадчыца сталовай СШ №2:
– У школу мы заказваем толькі фармавы хлеб, так званую “цаглінку”, а таксама – белы хлеб і булачкі: усё вытворчасці нашага астравецкага хлебазавода.
Сабе хлеб купляю ў краме “Яравіка”. Аддаю перавагу мінскаму “Крынічнаму”. З кандытарскіх вырабаў выбіраем пячэнне “Таплёнае малако”. Здобу з павідламі і пірожныя не ядзім, бо яны ўтрымліваюць шмат калорый, кансервантаў, загушчальнікаў і іншых не вельмі карысных для здароўя інгрыдыентаў.

------------------------------------------
Антон ЧЫК, фота аўтара.