Нагадваем аматарам інтэлектуальных гульняў: трэці тур раённага чэмпіянату адбудзецца, як звычайна, у трэці панядзелак месяца. Гэта значыць — паслязаўтра, 21 сакавіка.
Час і месца сустрэчы ранейшыя: раённы Дом культуры “Галактыка”, 17.30. Спадзяемся, што на спаборніцтвы з’явяцца ўсе каманды, што ўжо распачалі чэмпіянат. Калі хоча далучыцца нехта яшчэ – калі ласка. Сітуацыя... Читать далее
Проекты «АП»
Трэці тур раённага чэмпіянату інтэлектуалаў пройдзе 21 сакавіка
Інтэлектуальны чэмпіянат стартаваў. Далучайцеся!
Дзелімся радаснай навіной: падзея, пра якую так доўга марылі аматары інтэлектуальных гульняў, адбылася: стартаваў раённы чэмпіянат па гэтаму віду “інтэлектуальнага спорту”.
У мінулы панядзелак у Доме культуры “Галактыка” сабраліся прыхільнікі гульні “Што? Дзе? Калі?” і іншых інтэлектуальных “забаў”. Што асабліва парадавала: нягледзячы на тое, што рэгулярныя гульні чэмпіянату адразу планаваліся ў... Читать далее
Анкета "Астравецкай праўды": што чытаюць, як ацэньваюць, чаго чакаюць?
У апошні дзень кастрычніка мінулага года ў “Астравецкай праўдзе” была надрукавана анкета для нашых чытачоў, з дапамогай якой калектыў рэдакцыі хацеў даведацца, што людзям падабаецца ў газеце, што – не вельмі і што б ім хацелася змяніць. На працягу лістапада мы з некаторым хваляваннем прымалі анкеты, а потым аналізавалі іх,... Читать далее
Турнір «Што? Дзе? Калі?» – перамаглі ашмянцы
У апошнія дні адыходзячага года прайшоў традыцыйны, чацвёрты па ліку, раённы турнір па інтэлектуальных гульнях, у якім адзінаццаць каманд знатакоў змагаліся за прызы рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда” і пераходны кубак раённага выканаўчага камітэта.
Турнір праводзіўся пры дапамозе і падтрымцы нашых калег з Ашмян і, у прыватнасці, рэгіянальнага прадстаўніка Беларускай лігі інтэлектуальных... Читать далее
Нас чытаюць ва ўсім свеце
Па вялікім рахунку, Навагодняе свята – гэта ўсяго толькі ўмоўна выбраны дзень, дакладней, ноч і нават гадзіна, падчас якой завяршаецца адлік аднаго года і пачынаецца – другога. З тым жа поспехам – і нават больш лагічным – ім мог бы быць абраны дзень сонечнага сонцастаяння, ці самая доўгая ноч, пасля... Читать далее
Удзельнічайце ў калядным турніры "Што? Дзе? Калі?" на прызы "Астравецкай праўды"
Шаноўныя знатакі, вы не засумавалі без інтэлектуальных спаборніцтваў? Спадзяемся, што гэтак жа, як і мы.
Ну то збірайцеся на традыцыйны калядны турнір па інтэлектуальных гульнях. На ім па традыцыі будуць разыгрывацца прызы “Астравецкай праўды”: тры “яблыкі азарэння” – чырвонае, жоўтае і зялёнае — якія атрымаюць лепшыя каманды па выніках усіх гульняў,... Читать далее