Мы ўжо паведамлялі, што пераможцамі чарговага фотаконкурсу, які дзейнічаў на сайце “Астравецкай праўды” і насіў назву “Астравеччына, край дарагі”, сталі два здымкі: “Успаміны аб леце” Жанны (па выніках галасавання наведвальнікаў сайта) і “Адзінокі дуб” Івана Дзятловіча (па версіі калектыву рэдакцыі). Днямі ў рэдакцыі адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу і знаёмства з... Читать далее
Чытач "Астравецкай праўды" просіць дапамогі
У газету з падобнай просьбай я звяртаюся ўпершыню. Я – асуджаны. Так сталася, што ўжо ў сталым узросце я здзейсніў злачынства і апынуўся ў месцах пазбаўлення волі. Цяпер адбываю пакаранне ў папраўча-працоўнай калоніі г. Магілёва.
Выпадкова мне ў рукі трапіла газета “Астравецкая праўда” за 19 студзеня гэтага года. І вельмі ўдала.... Читать далее
Гарэлі кацельня і дом
Пажар у кацельні...
Чым адчувальней надыход вясны, тым больш прычын для непакою з’яўляецца ў выратавальнікаў. Не за гарамі ўжо чарговы сезон выпальвання палеткаў і сенакосаў, але і зараз абыякавае абыходжанне з агнём дае сумныя вынікі.
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, 13 сакавіка ў 23.36 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення... Читать далее
Астравецкія алімпіёнікі адправяцца на рэспубліканскую алімпіяду
З 20 сакавіка пачынаецца апошні этап рэспубліканскай алімпіяды. Па выніках абласнога этапу шасці вучням са школ нашага раёна даверана абараняць гонар вобласці на рэспубліканскай алімпіядзе.
Так, Аксана Аўгуль, вучаніца гімназіі №1, будзе ўдзельнічаць у алімпіядзе па рускай мове, якая пройдзе ў Брэсце. У абласную каманду па хіміі ўвайшлі аж тры... Читать далее
Вясеннія перамогі астравецкіх спартсменаў
Напачатку сакавіка прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, у якіх прынялі ўдзел і выхаванцы Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
З 3 да 4 сакавіка ў Слоніме прайшло першынство Гродзенскай вобласці па лёгкаатлетычных скачках сярод школьнікаў 1997-98 гадоў нараджэння. Астравеччыну прадстаўлялі пяць удзельнікаў. Арцём Асадчук і Таццяна Ляшнеўская выступалі ў трайных скачках і скачках... Читать далее
Тыдзень postfactum. Цана: стыхіі, канфузу і білета ў Еўропу
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Апакаліпсіс у прамым эфіры
Нават узброенае найноўшымі тэхналогіямі, чалавецтва па-ранейшаму безабароннае перад прыроднай стыхіяй. Гэта яшчэ раз стала зразумела ў мінулую пятніцу, калі Японію спасціг самы сакрушальны землятрус за апошнія 150 гадоў.
Дзякуючы тэлебачанню, мільёны людзей у прамым эфіры сачылі за катастрофай.
Калапс, апакаліпсіс – нават гэтыя галівудскія... Читать далее
Дзень спажыўца: за сумленныя фінансавыя паслугі
Дзень спажыўца ўпершыню адзначылі ў 1983 годзе – праз 20 гадоў пасля выступлення прэзідэнта ЗША Джона Ф. Кенэдзі, калі ён сфармуліраваў асноўныя правы кожнага спажыўца. Як і ва ўсім свеце, у Беларусі гэты дзень адзначаецца 15 сакавіка на дзяржаўным узроўні. Такое рашэнне было прынята ў 2000 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі... Читать далее
15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі
Паважаныя жыхары Астравеччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы дзяржавы. Гэта галоўны дакумент, які забяспечвае стабільнае і зладжанае функцыянаванне ўсіх галін улады, устойлівае развіццё грамадскай супольнасці.
Асноўны Закон стварае неабходныя ўмовы для ўдасканалення асобы, рэалізацыі магчымасцей кожнага грамадзяніна нашай краіны. Разам з гарантыяй... Читать далее
ДАІ паведамляе: усе – на тэхагляд!
Ужо ў гэтым годзе супрацоўнікамі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Астравецкага РАУС было выяўлена 1109 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Пры гэтым у 115 выпадках вадзіцелі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартам з няпройдзеным ва ўстаноўленым парадку дзяржаўным тэхнічным аглядам і 53 – былі пакараны за кіраванне аўтамабілем з тэхнічнымі няспраўнасцямі, з якімі... Читать далее
Астравецкі баксёр Дзіма Лабэцкі стаў трэцім
З 7 па 10 сакавіка ў Магілёве праходзіў пяты міжнародны турнір па боксу памяці трэнера Рыўкіна. Дэманстраваць майстэрства ўдараў і тэхніку бою туды адправіўся і выхаванец астравецкага трэнера ДзЮСШ А.З. Маргужа кандыдат у майстры спорту Дзмітрый Лабэцкі.
Трэба адзначыць, што зараз Дзіма спрабуе сябе ў дзвюх катэгорыях. І калі на мінулых... Читать далее
