12:14 / 28.12.2011

У Беларусі будуць стварацца таварыствы ўласнікаў для рамонту жылля

Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Урад падрыхтаваў праект указа па абавязковаму стварэнню таварыстваў уласнікаў пры пастаноўцы жылых дамоў на капітальны рамонт, сказаў Анатоль Калінін. Прыцягненне ўласнікаў да ўдзелу ў кіраванні і эксплуатацыі сваіх дамоў будзе садзейнічаць ліквідацыі ўтрыманства, лічыць віцэ-прэм’ер. Такім чынам, будзе ажыццяўляцца паступовы... Читать далее

09:50 / 28.12.2011

Хто пасягае на юныя душы

На мінулым тыдні ў кінаканцэртнай зале “Астравец” адбылася цікавая сустрэча. Госцем юных астраўчан – старшакласнікаў гімназіі №1 і СШ №1 быў маскоўскі кінарэжысёр праваслаўнай кінастудыі “Кінакантакт”, журналіст Васіль Леанідавіч Яцкін.
Яго прадставіў прысутным настаяцель храма Святога Прарока Іліі ў вёсцы Альхоўка іерэй Вячаслаў Шасцітка. Сустрэча праходзіла ў форме кіналекторыя, з якім... Читать далее

15:27 / 27.12.2011

Фестываль адзінаборстваў прайшоў у Гродна

Адправіліся туды іншых паглядзець, а таксама і свае здольнасці паказаць астравецкія юныя каратысты разам з трэнерам Дзмітрыем Куцько.
Спаборніцтвы праходзілі ў Лядовым палацы. Тут размяшчаліся тры пляцоўкі, на якіх адначасова праходзілі розныя паказальныя выступленні спартсменаў. Напрыклад, пасярэдзіне быў рынг, дзе “высвятлялі адносіны” прыхільнікі бокса і тайскага бокса. З аднаго боку свае... Читать далее

15:22 / 27.12.2011

Тыдзень postfactum: не святочныя хваляванні

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Прырода сёлета, здаецца, заблыталася ў календары. На вуліцы снежань, а надвор’е больш адпавядае сярэдзіне сакавіка – ні снегу, ні добрых марозаў.
Тым не менш, нягледзячы на прыродныя выкрутасы, хрысціяне свету, якія вядуць летазлічэнне па грыгарыянскаму календару, адзначылі ў мінулую нядзелю свята Божага нараджэння.
Некаторыя сродкі масавай інфармацыі,... Читать далее

12:15 / 27.12.2011

Жывёлагадоўля: дзе якія плюсы – і ў чым

Cемінар-нарада, прысвечаны вынікам работы жывёлагадоўлі за 11 месяцаў бягучага года, ходу зімоўкі жывёлы і іншым злабадзённым пытанням жыцця-дзейнасці жывёлагадоўлі, як галіны сельскай гаспадаркі, адбыўся ў раёне. У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі, галоўныя ветурачы і заатэхнікі гаспадарак, кіраўнікі падведамасных служб і спецыялісты райсельгасхарчу на чале з яго начальнікам В.А. Славінскім.... Читать далее

11:18 / 27.12.2011

З'езд маладых і ініцыятыўных

У Мінску прайшоў 41-ы з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, у якім прыняў удзел і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. У склад дэлегацыі ад Астравецкага раёна ўвайшлі першы сакратар райкама БРСМ М.М. Кутовіч, начальнік аддзела па справах моладзі, старшыня кантрольнай камісіі А.У. Трамбовіч, камандзір валанцёрскага атрада “Ветразь” А.П. Лазарава і актыўная... Читать далее

15:58 / 26.12.2011

Лёсы людскія: Рэгіна Антонаўна Сасноўская з Быстрыцы

Невысокая, худзенькая, хуткая – хіба можна паверыць, што Рэгіне Антонаўне Сасноўскай, жыхарцы Быстрыцы, ідзе 85-ы год?! А калі яна яшчэ і заспявае!.. Голас у жанчыны па-ранейшаму малады – яму скараецца любая вышыня. Як скараюцца гэтай прыгожай жанчыне ўсе пад’ёмы і спускі яе няпростай жыццёвай дарогі…
–Рэчанька мая мілая! Тысячы гадоў нясеш... Читать далее

12:02 / 26.12.2011

Дзякуй, добрыя людзі!

Пяць гадоў таму ў нашым раёне праз беларускае таварыства Чырвонага Крыжа пры матэрыяльнай падтрымцы кансорцыума Германскага, Аўстрыйскага і Швейцарскага Чырвонага Крыжа пачаў дзейнічаць праект “Гармонія дабра і ўзаемадапамогі”, а з 2010 года пры падтрымцы пасольства Фінляндыі ў Літоўскай рэспубліцы праект “Цяпло сэрцаў дзецям”. Абодва праекты накіраваны на аб’яднанне бацькоў, якія... Читать далее

12:00 / 26.12.2011

Пробашч Гудагайскага касцёла айцец Казімір Мараўскі: "Паверыць усім сэрцам"

Кожны чалавек – гэта планета, населеная ўчынкамі, словамі, думкамі, надзеямі і расчараваннямі, сустрэчамі і расстаннямі, усмешкамі і слязьмі… І не варта нават спрабаваць разабрацца ў яе густанаселенасці, каб зрабіць “перапіс” чужой планеты, нейкім чынам яе класіфікаваць – усё адно страціш дарогу, заблукаеш дзе-небудзь у паднябессі мараў або ў багне сумненняў.... Читать далее

10:04 / 26.12.2011

Алімпіядніца, выдатніца, стыпендыятка вучыцца ў Астравецкай гімназіі №1

Вучаніца гімназіі №1 Аксана Аўгуль была ўзнагароджана стыпендыяй Гродзенскага аблвыканкама імя Аляксандра Дубко. Дыплом і разавую стыпендыю Аксане ўручыў губернатар Гродзенскай вобласці С.Б. Шапіра.
Кожная раніца ў Аксаны Аўгуль, адзінаццацікласніцы гімназіі №1, пачынаецца з фізкультхвілінкі. Праўда, гэтая “хвілінка” не зусім звычайная, цягнецца яна больш чым 20 хвілін і складаецца з хадзьбы.... Читать далее