Журналисты Беларуси познакомились с Гродненщиной и обсудили насущные рабочие вопросы
«СМІ – магутная зброя ў інфармацыйнай вайне» – зазначыў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Раўнейка.На працягу двух дзён журналісты і кіраўнікі ўсіх газет краіны знаёміліся з Гродзеншчынай – яны пабывалі ў Лідскім, Ваўкавыскім, Гродзенскім раёнах, убачылі найбольш значныя дасягненні ў эканоміцы і сацыяльнай палітыцы вобласці.
На пленарным пасяджэнні ішла зацікаўленая размова аб стане і перспектывах развіцця беларускіх СМІ.
Аб тым, наколькі журналісты могуць быць аператыўнымі, прысутныя ўпэў-ніліся, калі на экранах з’явіліся паведамленні БелТА аб рабоце семінара, а праз некалькі хвілін пасля таго, як яго ўдзельнікі вырашылі паслаць тэлеграму беларускім спартсменам – удзельнікам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра, – паведамленне аб гэтай падзеі і тэкст тэлеграмы. Канешне, газеты і нават радыё з тэлебачаннем аб’ектыўна не могуць працаваць так аператыўна – а вось для інтэрнэт-сайтаў такая мабільнасць не проста патрэба, а жыццёва важная неабходнасць.
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч у сваім выступленні падкрэсліла, што сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі тых пераўтварэнняў, што адбываюцца ў краіне. Галоўнай якасцю журналіста Лілія Станіславаўна назвала прафесіяналізм і падкрэсліла, што задача СМІ – не толькі інфармаванне аб падзеях, што адбываюцца ў краіне і за яе межамі. Прэса павінна бачыць вострыя тэмы і праблемы, што існуюць у грамадстве, і разам з уладай працаваць над іх вырашэннем.
Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі Гродзеншчыны расказаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. Ён адзначыў, што СМІ вобласці адыгрываюць важнейшую ролю ва ўстойлівым развіцці нашага рэгіёна.
–Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе, – сказаў у сваім выступленні Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка. – І гэта вайна інфармацыйная. Калі мы будзем стаяць на месцы, не спрацуем на апераджэнне – мы яе прайграем. І сродкі масавай інфармацыі – больш эфектыўная зброя, чым любая іншая. Ні для каго не сакрэт, што прэса сёння можа “раздуць” любую дробязную тэму да сусветнага маштабу, а можа вельмі значную праблему можа “замаўчаць”.
Асноўнымі якасцямі журналістаў Сяргей Васільевіч назваў крэатыўнасць, творчасць, прафесіяналізм, нефармальны падыход да раскрыцця тэмы – менавіта гэта робіць артыкулы ці перадачы цікавымі і пераканаўчымі.
– Прэса – не толькі крыніца інфармацыі і тым больш – не стэнд для праслаўлення кіраўніцтва, ёй неабходна стаць дыскусійнай трыбунай. Прафесіяналізм і аб’ектыўная падача інфармацыі – вось чым павінны вызначацца журналісцкія публікацыі, – зазначыў памочнік прэзідэнта.
Падчас пленарнага пасяджэння думкамі аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і рэгіянальных, падзяліліся генеральны дырэктар РУП “БелТА” Дзмітрый Жук, дырэктар, галоўны рэдактар РВУ “Выдавецкі дома “Звязда” Алесь Карлюкевіч, галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда” Ніна Рыбік.
Журналісты з усіх абласцей і раёнаў краіны, пакідаючы Гродзеншчыну, павезлі з сабой не толькі самыя прыемныя ўражанні ад знаёмства з нашай вобласцю, але і новыя ідэі, тэмы, задачы, над вырашэннем якіх будуць працаваць у бліжэйшай і больш аддаленай перспектыве.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.
