Заместителем председателя райисполкома по экономике назначен Павел Милешко
Даволі працяглы час у раённым выканаўчым камітэце заставалася вакантнай пасада намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы. У красавіку гэтага года на гэтую пасаду быў прызначаны Павел Віктаравіч Мілешка .Павел Віктаравіч Мілешка – ураджэнец Астравеччыны: ён нарадзіўся 30 красавіка 1981 года ў пасёлку Гудагай. У 2002 годзе закончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. Пасля заканчэння ўніверсітэта прыйшоў на работу ў раённае спажывецкае таварыства, дзе працаваў на розных пасадах.
У 2005 годзе Павел Віктаравіч перайшоў на работу ў філіял №417 “Беларусбанка” (зараз – цэнтр банкаўскіх паслуг). Прайшоў там працоўны шлях ад спецыяліста карпаратыўнага і рознічнага бізнесу да намесніка дырэктара – начальніка аддзела карпаратыўнага бізнесу, якую і займаў да моманту прызначэння намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Павел Віктаравіч жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.
Пажадаем яму поспехаў на новай адказнай пасадзе!
---------------------------
Ніна Аляксеева.
