Выбран новый руководитель Гервятского сельсовета

Пасля сакавіцкіх выбараў у мясцовыя Саветы сфарміраваны ўсе мясцовыя органы ўлады, у тым ліку і сельскія Саветы.

Нагадаю: зараз у раёне налічваецца пяць сельскіх Саветаў. Кіраўніцтва іх пасля прайшоўшых выбараў у пераважнай большасці засталося ранейшым: Гудагайскі сельскі Савет узначальвае Марыя Іванаўна Безляповіч, Варнянскі – Аляксандр Часлававіч Вярбовіч, Міхалішкаўскі – Віталій Іванавіч Івашкевіч, Рытаньскі – Рыгор Часлававіч Цэйка.
Адзіны сельскі Савет, у якім пасля выбараў змяніўся кіраўнік, – Гервяцкі. На першай арганізацыйнай сесіі пасля выбараў дэпутаты аднагалосна выбралі яго старшынёй Вячаслава Фёдаравіча Яроміча, якога добра ведаюць. Вячаслаў Фёдаравіч – жыхар вёскі Рымдзюны, ён шмат гадоў выбіраўся дэпутатам Гервяцкага сельскага Савета.
Хочацца спадзявацца, што новыя склады сельскіх Саветаў, а таксама іх кіраўнікі стануць дзеяздольнымі органамі ўлады на месцах, якім па плячы канкрэтныя справы.


---------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.