Выборы Президента Беларуси планируется провести 11 октября

ЦВК прапануе правесці выбары Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка. Аб гэтым 9 чэрвеня журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.


Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, такая дата апраўдана, таму што не давядзецца збіраць пазачарговую сесію парламента. «Парламент, працуючы цяпер, да свайго адыходу на канікулы можа аб'явіць гэту выбарчую кампанію», – сказала яна. Кіраўнік ЦВК будзе звяртацца ў парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня. Лідзія  Ярмошына лічыць, што гэты дзень можна будзе лічыць пачаткам выбарчай кампаніі.

Акрамя таго, у выпадку правядзення другога тура выбараў не будуць парушаны вызначаныя Канстытуцыяй тэрміны выбрання кіраўніка дзяржавы. «Калі выбары праводзяцца ў апошні магчымы дзень (15 лістапада 2015 года. – Заўвага БелТА), то нас у гэтым выпадку папракаюць, што выбары назначаны і праводзяцца пазнавата», – растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Закранаючы пытанні міжнароднага назірання, кіраўнік ЦВК адзначыла, што замежныя эксперты, у тым ліку ад АБСЕ, СНД, Савета Еўропы, будуць запрошаны пасля назначэння выбараў. Наглядальнікі змогуць свабодна ажыццяўляць сваю місію ўвесь доўгатэрміновы перыяд правядзення выбарчай кампаніі.

БелТА.