Вопросы по системе образования, профилактике правонарушений и африканской чуме рассмотрели в Островце на очередном дне информирования населения

15 жніўня ў раёне прайшоў чарговы дзень інфармавання насельніцтва. На гэты раз тут абмяркоўваліся пытанні па сістэме адукацыі, прафілактыцы  правапарушэнняў, а таксама злабадзённыя пытанні па афрыканскай чуме.

На гэты раз у Астраўцы дзень інфармавання прайшоў у цэнтральнай раённай бальніцы. Перад медыкамі выступіў начальнік раённага аддзела ўнутраных  спраў Уладзімір Іванавіч Квач. У сваім выступленні ён паведаміў аб стане злачыннасці на тэрыторыі, прывёў некаторыя статыстычныя даныя па ўзроўню раскрыцця крымінальных спраў, а таксама зрабіў параўнальны аналіз з  мінулагоднімі паказчыкамі. Па агульным стане ўзровень злачыннасці на тэрыторыі Астравецкага раёна знізіўся. Больш падрабязна Уладзімір Іванавіч спыніўся на прафілактыцы правапарадку ў сувязі з павелічэннем насельніцтва і як вынік – абвастрэннем пытання спакою і бяспекі грамадзян. Усе гэтыя пытанні і праблемы знаходзяцца пад кантролем унутраных органаў. Падчас сустрэчы начальнік РАУС адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі супрацоўнікаў бальніцы.
Акрамя гэтага дзень інфармавання прайшоў у СВК “Гервяты”. Перад прысутнымі па тэме сістэмы адукацыі і прафілактыкі правапарушэнняў выступіла  намеснік старшыні сельгаскааператыва па ідэалагічнай рабоце Алена Іосіфаўна Пілецкая. Актуальную і надзённую праблему афрыканскай чумы падняла і растлумачыла выконваючая абавязкі галоўнага ветэрынарнага ўрача сельгаспадаркі Вольга Мікалаеўна Мястоўская.
У адміністрацыйным будынку СВК “Міхалішкі” на дзень інфармавання сабраліся жыхары Міхалі- шак, адміністрацыя сельгаскааператыва, работнікі  сельвыканкама і Дома культуры. На вызначаныя тэмы тут выступілі першы намеснік начальніка Астравецкага РАУС Мікалай Яраслававіч Халецкі, інспектар групы прафілактыкі на аб’ектах будаўніцтва АЭС раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Аляксандравіч Шаўцоў і ветэрынарны ўрач СВК “Міхалішкі” Уладзімір Віктаравіч Ярмак.
Дні інфармавання насельніцтва прайшлі і ў іншых арганізацыях і на прадпрыемствах раёна – іх правялі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай  рабоце.


Наступны дзень інфармавання адбудзецца 19 верасня.

-----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта pda.arw.gov.by.