Вопросы наведения порядка на земле и деятельности общественных объединений были заслушаны на заседнии райисполкома
У вялікай зале раённага выканаўчага камітэта прайшло пасяджэнне Астравецкага райвыканкама – тут сабраліся члены райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Астравеччыны, а таксама старшыні грамадскіх арганізацый і партый, створаных на Астравеччыне.Узначаліў работу пасяджэння старшыня Астравецкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Дзмітрыевіч Кавалька. У рабоце прынялі ўдзел член Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўны рэдактар “Гродзенскай праўды” Павел Якаўлевіч Сухарукаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, намеснікі старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, Віктар Мікалаевіч Аксютчык і Павел Віктаравіч Мілешка.
На абмеркаванне членаў райвыканкама і кіраўнікоў прадпрыемстваў, сельгаскааператываў і старшынь сельскіх Саветаў было вынесена пытанне аб рабоце па выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2012 года №100 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліка і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці» і навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый сельскіх населенных пунктаў.
Дакладчыкам па гэтым пытанні выступіў начальнік землеўпарадкавальнай службы раёна Аляксандр Барысавіч Кухараў. Падчас выступлення ён падкрэсліў, што асноўны аб'ём работ, які выконваецца ў адпаведнасці з Указам, ускладзены на сельскія выканаўчыя камітэты. Менавіта сельскія Саветы выяўлялі і складалі пералік пустых і старых дамоў на сваіх тэрыторыях, адшуквалі іх уласнікаў і праводзілі з імі работу. І, як правіла, усе пытанні ўдавалася вырашыць станоўча.
– Зацверджаны план і па навядзенні парадку на зямлі – і ўсе мерапрыемствы, запланаваныя на першае паўгоддзе, выкананы. Аднак не менш работы прадугледжана на другое паўгоддзе. А гэта значыць, што працаваць давядзецца яшчэ больш, – зазначыў у сваім выступленні Аляксандр Барысавіч Кухараў.
Намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла выступіў з дакладам аб ролі грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый у павышэнні эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.
Віктар Збігневіч падрабязна спыніўся на асноўных мерапрыемствах, якія праводзяць раённыя арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь», «БРСМ», «Беларускі саюз жанчын», савет ветэранаў, раённая арганізацыя інвалідаў і інвалідаў па зроку, Чырвоны Крыж, Саюз палякаў і іншыя, а таксама прафсаюзныя арганізацыі, створаныя ў раёне.
Падчас пасяджэння былі разгледжаны і іншыя арганізацыйныя пытанні. Па ўсіх разглядаемых пытаннях былі прыняты адпаведныя пастанаўленні.
Вынікі работы пасяджэння падвёў старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька.
-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
