В СПК "Ворняны" выбрали нового руководителя
На мінулым тыдні адбыўся справаздачна-выбарны сход СВК «Варняны», галоўным пытаннем якога былі выбары старшыні праўлення гэтай буйнейшай гаспадаркі раёна.У выніку члены кааператыва абралі сваім кіраўніком Аляксандра Паўлавіча Грымбоўскага, які да гэтага працаваў намеснікам старшыні праўлення СВК «Варняны» па раслінаводству – да афіцыйнага зацвярджэння ён будзе выконваць абавязкі кіраўніка гаспадаркі.
Аляксандр Паўлавіч Грымбоўск і – адзін з самых маладых кіраўнікоў гаспадаркі за ўсю гісторыю раёна: яму 27 гадоў. Спецыяліст, што называецца, «сваёй гадоўлі»: нарадзіўся і вырас у вёсцы Ізабеліна, закончыў Дайлідскую сярэднюю школу. Працоўную дзейнасць пачынаў у якасці трактарыста, затым, пасля заканчэння Смілавіцкага аграрнага каледжа па спецыяльнасці «агранамія», быў прызначаны брыгадзірам вытворчай брыгады №2 СВК «Гервяты». Зараз вучыцца завочна ў Гродзенскім аграрным універсітэце.
У 2010 годзе перспектыўнаму юнаку прапанавалі ўзначаліць агранамічную галіну СВК «Варняны», а з 2012 года ён працаваў намеснікам кіраўніка гэтай гаспадаркі па раслінаводству.
Пажадаем маладому кіраўніку поспехаў на новай адказнай пасадзе.
