Улицу привели в порядок
Леанід, які ад імя жыхароў вёскі Газа звярнуўся на сайт раённай газеты ў рубрыку “Пытанне старшыні райвыканкама”, расказваў, што год назад жыхары гэтай вёскі звярталіся да старшыні райвыканкама А.Д. Кавалькі з просьбай падсыпаць і прагрэйдзіраваць вуліцу Старую ў вёсцы Газа. Тады праз газету быў дадзены адказ, што вуліцу добраўпарадкуюць. Але, на жаль, вуліца так і засталася калдобістай.І хаця ананімныя звароты не разглядаюцца, старшыня райвыканкама даў даручэнне старшыні Варнянскага сельвыканкама разабрацца з праблемай і даць адказ праз рэдакцыю газеты.
Былы старшыня Варнянскага сельвыканкама М.З. Шыманец паведаміла, што ўсе вуліцы і дарогі ў сельскіх населеных пунктах абслугоўваюцца ДРБУ-159, і таму пасля звароту Леаніда сельвыканкам накіраваў у ДРБУ заяўку на падсыпку і грэйдзіраванне вуліцы.
Рэдакцыя газеты звярнулася ў ДРБУ-159 з аналагічным зваротам. Яго начальнік Д.П. Куліна паабяцаў выправіць узнікшую праблему. І слова сваё стрымаў. Напярэдадні Дня Незалежнасці ў рэдакцыю патэлефанаваў новы старшыня Варнянскага сельвыканкама А.Ч. Вярбовіч і паведаміў, што вуліца Старая ў вёсцы Газа 2 ліпеня бягучага года была прагрэйдзіравана.
Фота з сайта gorodbor.ru.
