У каждого человека должна быть возможность сделать свой гражданский выбор

%d0%bf%d0%be-%d0%b2%d1%8b%d0%b1%d0%be%d1%80%d0%b0%d0%bc-%d0%b4%d0%be%d1%81%d1%80%d0%be%d1%87%d0%bd%d0%be%d0%b5Працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Многія жыхары раёна, якія ў нядзелю будуць заняты на рабоце ці хатнімі клопатамі, ужо скарысталіся сваім правам на датэрміновае галасаванне.

На выбарчых участках створаны ўсе ўмовы для свабоднага волевыяўлення грамадзян. У тым ліку і для тых, каму па сваіх фізічных магчымасцях цяжка самастойна прыйсці на выбарчы ўчастак: памяшканні, дзе яны размешчаны, аснашчаны пандусамі і іншымі прыстасаваннямі безбар’ернага асяроддзя.

Тыя ж, хто ўвогуле не можа з’явіцца на выбарчы участак з-за хваробы, дрэннага самаадчування ці па іншых прычынах, могуць запрасіць членаў выбарчай камісіі на дом – але прагаласаваць такім чынам можна толькі ў асноўны дзень выбараў, 11 верасня.

У кожнага павінны быць магчымасці зрабіць свой грамадзянскі выбар і аддаць голас за аднаго з кандыдатаў у дэпутаты.