Состоялась вторая сессия районного Совета депутатов 27-го созыва
8 мая адбылася другая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, на якой былі разгледжаны некаторыя арганізацыйныя пытанні.Нагадаю: на першай сесіі быў абраны старшыня раённага Савета дэпутатаў – сваім аднагалосным рашэннем дэпутаты даверылі ўзначаліць прадстаўнічы орган раённай улады Ірыне Эдуардаўне Тальчук.
На другой сесіі былі абраны намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, прэзідыум і пастаянныя камісіі.
Намеснікам старшыні раённага Савета дэпутатаў у чарговы раз быў абраны вопытны кіраўнік і дэпутат са шматгадовым стажам, аўтарытэтны чалавек – галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны.
Сваім рашэннем дэпутаты ўтварылі чатыры пастаянныя камісіі: па мандатах, законнасці, мясцоваму кіраванню і самакіраванню – яе ўзначаліў Віталій Іванавіч Івашкевіч, па сацыяльна-культурнай сферы – старшынёй гэтай камісіі абрана Ірына Антонаўна Лях, па эканоміцы і бюджэту – старшынёй камісіі дэпутаты абралі Рыгора Мечыслававіча Долгага, па сельскай гаспадарцы, харчаванню і ахове навакольнага асяроддзя – старшынёй гэтай камісіі абраны Аляксандр Іванавіч Чаплінскі.
На другой сесіі быў таксама абраны прэзідыум раённага Савета дэпутатаў – у яго склад увайшлі старшыня раённага Савета і яго намеснік, старшыні ўсіх чатырох пастаянных камісій, а таксама дэпутат па Варнянскай выбарчай акрузе №15, галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда” Ніна Аляксееўна Рыбік.
