Сегодня началось досрочное голосование по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва
Выбарчая кампанія ўвайшла ў перыяд сваёй кульмінацыі: пачалося галасаванне, пакуль што датэрміновае. Выбаршчыкі, якія 11 верасня не маюць магчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак – працуюць, збіраюцца ў паездку, будуць капаць бульбу ці проста хочуць гэты дзень правесці са сваёй сям’ёй, – штодня з 6 да 10 верасня з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін могуць прагаласаваць за аднаго з кандыдатаў у дэпутаты на сваім выбарчым участку ва ўмовах, якія забяспечваюць свабоду волевыяўлення.Тыя ж, для каго ўдзел у выбарах – не толькі грамадзянскі абавязак, але і своеасаблівае свята, па традыцыі прыйдуць на выбарчыя ўчасткі ў нядзелю, 11 верасня.

