С наступающим Новым 2016 годом!
Паважаныя астраўчане і госці нашага раёна!Сардэчна і шчыра віншуем вас з Новым 2016 годам!
У гэтыя святочныя дні мы падводзім вынікі сваей дзейнасці ў адыходзячым годзе, намячаем адпраўныя кропкі для новых добрых спраў і ўчынкаў. Адыходзячы год быў напоўнены знамянальнымі падзеямі, добрымі справамі, багатым на дасягненні і поспехі, радасці і перамогі. У адыходзячым годзе пачалі працу ў новых будынках супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Астравецкаму раёну, Астравецкага раённага аддзела Следчага камітэта, інфармацыйнага цэнтра АЭС, астравецкія навучэнцы атрымалі новую гімназію, а дзеткі – новы сучасны садок. Таксама ў раёне адчыніў дзверы першы дом сямейнага тыпу для шматдзетнай сям’і. Пачалі працаваць новыя кафэ і магазіны, будавалася жыллё для жыхароў Астраўца.
Работнікі сельскай гаспадаркі атрымалі небывалы ўраджай зерневых і зернебабовых культур, павысілася эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, значную прыбаўку зрабілі жывёлаводы.
2015 год для нашага раёна быў азнаменаваны шэрагам значных мерапрыемстваў: візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, 75-годдзе ўтварэння Астравецкага раёна, 70-годдзе Вялікай Перамогі, рэгіянальная выстаўка-кірмаш «Паўночны вектар Гродзеншчыны» з удзелам высокіх замежных гасцей і дэлегацый з Гродзенскай і Мінскай абласцей, абласны фестываль “Скарбы Гродзеншчыны”, Дзень моладзі...
Напярэдадні Новага года выказваем шчырую падзяку за добрасумленную працу прамыслоўцам і будаўнікам, працаўнікам сельскай гаспадаркі, спажывецкай кааперацыі і сферы абслугоўвання, педагогам, медыкам, работнікам культуры, усім прадстаўнікам сацыяльнай сферы – словам, працаўнікам усіх галін і прафесій, чыімі намаганнямі дасягаецца наш агульны дабрабыт.
Усім жыхарам і гасцям Астравеччыны жадаем у Новым годзе моцнага здароўя, міру, дабрабыту, спакою, узаемаразумення, дабра, міласэрнасці, здзяйснення ўсіх планаў і жаданняў.
З Новым годам! З новым шчасцем!
А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня Астравецкага
раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. ТАЛЬЧУК, старшыня
Астравецкага раённага Савета дэпутатаў.
