С Днём Конституции!
Паважаныя астраўчане і жыхары раёна!
Канстытуцыя – аснова прававой сістэмы дзяржавы. Гэта галоўны дакумент, які забяспечвае стабільнае функцыянаванне ўсіх галін улады, устойлівае развіццё грамадства. Ён абагуліў лепшы сусветны вопыт і адлюстроўвае спецыфіку нацыянальнага, дзяржаўнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, стаў надзейнай асновай для правядзення грамадскіх пераўтварэнняў у Рэспубліцы Беларусь, накіраваных на дасягненні дабрабыту, сацыяльнай справядлівасці грамадзян нашай краіны. Наш асноўны абавязак – выконваць Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.
Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі! Жадаем моцнага здароўя, міра і дабрабыту, новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі!
А.Д. Кавалька,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. Барташэвіч,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Фота з сайта pmrb.gov.by.