Районный бюджет 2016 года будет социально-ориентированным
Апошняе ў 2015 годзе сумеснае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Астравецкага райвыканкама Адама Дзмітрыевіча Кавалькі і старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук прайшло 29 снежня ў Астраўцы.У вялікай зале раённага выканаўчага камітэта сабраліся дэпутаты раённага Савета, члены райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Астравеччыны, старшыні сельcаветаў.
Удзел у яго рабоце прыняў член абласнога выканаўчага камітэта, галоўны рэдактар “Гродзенскай праўды” Павел Якаўлевіч Сухарукаў.
На сумесным пасяджэнні былі разгледжаны два пытанні. Намеснік старшыні райвыканкама Павел Віктаравіч Мілешка ў сваім дакладзе паведаміў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Астравецкага раёна ў 2015 годзе і аб паказчыках прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год.
З дакладам “Аб праекце раённага бюджэту Астравецкага раёна на 2016 год” выступіла начальнік фінансавага аддзела Я.В. Кірэева. Яніна Вікенцьеўна адзначыла, што ў наступным годзе бюджэт раёна будзе сацыяльна-арыентаваным, і прывяла лічбы, прадугледжаныя ў бюджэце для падтрымкі ўсіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
Па ўсіх разглядаемых пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні. Вынікі работы пасяджэння падвёў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька.Закончылася мерапрыемства ўзнагароджваннем. Член Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Павел Якаўлевіч Сухарукаў уручыў Падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыні раённага выканаўчага камітэта Адаму Дзмітрыевічу Кавальку, старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыне Эдуардаўне Тальчук, намесніку старшыні райвыканкама Віктару Збігневічу Свілу і ўпраўляючай справамі райвыканкама Наталлі Вікенцьеўне Баніцэвіч. Падзяку Гродзенскага абласнога Савета атрымаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт.
----------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
