Помощник Президента Республики Беларусь Сергей Ровнейко провёл приём граждан в Сморгонском районе

8583623ce4d5338537ed085581913dae10 сакавіка ў Смаргонскім райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Васільевіч РАЎНЕЙКА.

З разнастайнымі праблемамі звярнуліся сем чалавек. Звароты тычыліся пераразліку пенсіі, ільготнага крэдытавання для будаўніцтва жылля мнагадзетнымі сем’ямі, аптымізацыі ў сельсаветах, несвоечасовай выплаты зарплаты і іншых пытанняў. Падчас гутаркі Сяргей Васільевіч абяцаў, што вывучыць дасканала прапановы і не адну з іх не пакіне без увагі. У дачыненні да мясцовых улад Памочнік Прэзідэнта выказаў пажаданне, каб усё абяцанае выконвалася ў вызначаны тэрмін.
Фото Ала СТРАШЫНСКАЯ


Гродненская правда