Островец отметил День Независимости Республики Беларусь

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўнага свята нашай краіны –  Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачаліся ў Астраўцы 2 ліпеня ўскладаннем кветак  і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам.


У другой палове дня свае дзверы гасцінна адчыніла кінаканцэртная зала “Астравец” – тут прайшоў урачысты сход “Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці”.

– Важнейшая падзея гэтага года – 70-годдзе Вялікай Перамогі. У Беларусі заўсёды помнілі і шанавалі  тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой і прынёс вызваленне, –  сказаў у прывітальным слове намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Павел Віктаравіч Мілешка. – Бягучы год багаты на падзеі. Адна з іх – 75-годдзе з дня ўтварэння Астравецкага раёна. Аднак мірнымі былі не ўсе гады яго існавання: 22 чэрвеня 1941 года жыхары Астравеччыны на сабе адчулі, што такое вайна. Каля 1 000 астраўчан сталі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны – многія з іх так і не вярнуліся дамоў.

Глыбока сімвалічна і  тое, што менавіта 3 ліпеня  наш Астравец быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і таму словы ўдзячнасці падчас мерапрыемства гучалі ў адрас ветэранаў і вязняў фашысцкіх лагераў. А памяць тых, хто загінуў і не дажыў да перамогі,  была ўшанавана хвілінай маўчання.

Успамінамі аб знаходжанні ў канцэнтрацыйным лагеры  па-дзялілася Таццяна Нікіфараў-на Волкава. Жанчына таксама выказала словы ўдзячнасці за мірнае жыццё.

– Астравецкі раён стаў для мяне радзімай  пасля таго, як у час вайны я засталася без родных і без  хаты. 60 гадоў я жыву ў Варнянах – гэта мой дом, дом маіх дзяцей, унукаў і праўнукаў. І я вельмі ўдзячна тым людзям, якія сустрэліся на маім шляху ў Астравецкім раёне, –  сказала ў сваім выступленні Таццяна Нікіфараўна Волкава. – На працягу года мы адзначаем шмат святаў, але сярод іх ёсць тыя, якія для мяне святыя – Дзень Незалежнасці, Дзень Перамогі, а таксама Ражаство, Вялікдзень і Раданіца.  У Дзень Незалежнасці і Дзень Перамогі я плачу і радуюся адначасова. І сёння хачу звярнуцца да маладога пакалення: помніце і цаніце сваю гісторыю.

Таццяна Нікіфараўна выказа-ла словы ўдзячнасці кіраўніцт-ву райвыканкама за  ўтульнасць і прыгажосць, створаныя на Астравеччыне,   і за  дабрабыт людзей.

За 75 гадоў Астравецкі раён змяніўся непазнавальна, ды і Астравец з невялікага правінцыяльнага гарад-скога пасёлка вырас да прыгожага горада, у якім хочацца жыць і працаваць.

Ад імя моладзі, якая сёння жыве на Астравеччыне і працуе ў арганізацыях і на прадпрыемствах раёна,  словы ўдзячнасці ветэ-ранам за мірнае жыццё выказала намеснік стар-шыні СВК “Варняны” Анастасія Паўлаўна Ба-бойць.

Песні і танцы ўсім, хто сабраўся на ўрачыстасць, падарылі зоркі мясцовай эстрады.

Запамінальным момантам свята стала і выкананне дзяр-жаўнага гімна нашай краіны, калі ўся зала,  напоўненая патрыятызмам і любоўю да роднага краю,  прамаўляла  сло-вы вернасці Радзіме.

А потым астраўчан і жыхароў раёна чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: павіншаваць усіх з Днём Незалежнасці ў Астравец завіталі зоркі беларускай эстрады – Аляксей Грос, Дарыя і Іван Буслай.

У наступныя дні свята з райцэнтра перамясцілася ў сельскія населеныя пункты – тут прайшлі святочныя канцэрты, вечарыны і сустрэчы.


---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.

Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.