Очередной единый день информирования населения прошёл в центральной районной библиотеке

На мінулым тыдні прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На парадак дня былі вынесены праблемы прафілактыкі пажараў, сацыяльнага партнёрства ў вырашэнні працоўных і сацыяльна-эканамічных пытанняў і іншыя праблемныя моманты з жыцця грамадства.


У цэнтральнай раённай бібліятэцы выступіў дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Уладзіслаў Антонавіч Мачульскі. У сваім выступленні ён расказаў аб дзейнасці выдавецтва, аб патэнцыяльнай чытацкай аўдыторыі і прымаемых мерах па папулярызацыі кнігі. На думку Уладзіслава Антонавіча, ня гледзячы на імклівае развіццё інтэрнэт-тэхналогій, добрыя і якасныя выданні заўсёды знойдуць свайго чытача.

Намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Васільевіч Кашуй пазнаёміў жыхароў Гервят са станам аказання медыцынскіх паслуг ва ўстановах аховы здароўя Гродзенскай вобласці, а таксама спыніўся на праблеме карупцыі ў гэтай галіне.

На тэрыторыі Астравецкага раёна зараз праходзіць акцыя “Сто пытанняў урачу”. Пагэтаму тэмай выступленняў загадчыцы раённай паліклінікі Святланы Уладзіміраўны Радзько, урача-кардыёлага раённай паліклінікі Ірыны Мар’янаўны Філатавай і загадчыка Гервяцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Аляксандра Васільевіча Максімюка стала прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Намеснік пракурора Астравецкага раёна Дзмітрый Анатольевіч Дамарад праінфармаваў аб стане злачыннасці на Астравеччыне: за дзевяць месяцаў бягучага года ў параўнанні з мінулым годам назіраецца станоўчая дынаміка, аднак, акрамя традыцыйных крадзяжоў, рэгіструюцца і цяжкія злачынствы – забойства, факты карупцыі. Дзмітрый Анатольевіч выказаў меркаванне, што ўзровень злачыннасці залежыць не толькі ад аператыўнага рэагавання адпаведных структур, але і ад уключанасці ў грамадскае жыццё кожнага чалавека.

Начальнік Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Іванавіч Салавей і інспектары Юрый Аляксандравіч Шаўцоў, Ілля Канстанцінавіч Галай і Валерый Іванавіч Хвасько прывялі статыстыку пажараў у Рэспубліцы Беларусь, Гродзенскай вобласці і Астравецкім раёне. Як паказвае практыка, асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму з’яўляецца чалавечы фактар: неасцярожнае абыходжанне з агнём у стане алкагольнага ап’янення і пакіданне дзяцей без нагляду. Таксама агняборцы нагадалі ўсім прысутным правілы пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібных участках.

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне ўнесла карэктывы на рынку працы. Менавіта аб гэтым, а таксама аб ролі сацыяльнага партнёрства ў вырашэнні працоўных і сацыяльна-эканамічных пытанняў, ішла гаворка ў выступленні намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вольгі Станіславаўны Свіла. Прысутныя даведаліся аб праграмах аказання дапамогі інвалідам, маладым спецыялістам і беспрацоўным, стымуляванні работнікаў у арганізацыях і на прадпрыемствах.

Вынікі дня інфармавання насельніцтва ў Гервятах падвёў намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, а старшыня аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Уладзіміраўна Сянюць і галоўны спецыяліст аддзела Тарэса Браніславаўна Памецька адпаведна – у цэнтральнай раённай бібліятэцы і ў камбінаце бытавога абслугоўвання.


-----------------------------------------

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.