Прэзідэнцкія стыпендыяткі
22:44 / 11.02.2010
Рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў па распараджэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзве школьніцы з нашага раёна атрымаюць спецыяльныя прэміі.Грашовай прэміяй у памеры 245 тысяч беларускіх рублеў узнагароджана вучаніца гімназіі №1 Анастасія Вайшнаровіч за дыплом І ступені ў мінулагодняй рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі і прэміяй у памеры 140 тысяч рублёў узнагароджана таксама вучаніца гімназіі №1 Вераніка Дземеш за дыплом ІІІ ступені на алімпіядзе па грамадазнаўству.