На заседании районного исполнительного комитета обсудили социально-экономическое развитие Островетчины
Пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта прайшло на мінулым тыдні ў Астраўцы – тут сабраліся члены райвыканкама, кіраўнікі сельскіх Саветаў, арганізацый і прадпрыемстваў Астравеччыны.Узначаліў работу пасяджэння старшыня Астравецкага райвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Дзмітрыевіч Кавалька. У рабоце прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі – начальнік упраўлення прымусовага выканання Гродзенскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Вішнеўскі, намеснікі старшыні Астравецкага райвыканкама Руслан Мікалаевіч Сачко, Віктар Збігневіч Свіла, Павел Віктаравіч Мілешка, а таксама пракурор раёна Уладзімір Мікалаевіч Лось.
На абмеркаванне членаў райвыканкама і кіраўнікоў прадпрыемстваў, сельгаскааператываў і старшынь сельскіх Саветаў было вынесена пытанне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Астравецкага раёна за дзевяць месяцаў бягучага года і вынікі выканання бюджэта за гэты ж перыяд.
Дакладчыкам па першым пытанні выступіў намеснік старшыні райвыканкама Павел Віктаравіч Мілешка, які падкрэс-ліў, што за 9 месяцаў забяспечана станоўчая дынаміка па большасці параметраў заданняў і прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, паляпшэнні фінансавага стану эканомікі.
Так, за 9 месяцаў бягучага года тэмп росту аб’ема валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 110,7 працэнта да ўзроўню мінулага года пры прагнозе 104%.
– Прамысловымі прадпрыемствамі Астравецкага раёна ў студзені – верасні бягучага года выраблена прадукцыі на 34,2 мільярды рублёў. Індэкс фізічнага аб’ема вытворчасці прамысловай прадукцыі па набору тавараў склаў 121, 3% пры прагнозе 101 працэнт, – адзначыў Павел Віктаравіч. – І разам з тым не забяспечана выкананне паказчыкаў па тэмпу роста экспарту тавара, без уліку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання – 51,4% пры прагнозе 106 працэнтаў.
Павел Віктаравіч падрабязна прааналізаваў выкананне паказчыкаў па ўсіх сферах раёна, адзначыў здабыткі і намеціў планы на наступны квартал.
Справаздачу па першым пытанні прадставіў і дырэктар Астравецкага РУП ЖКГ Аляксандр Браніслававіч Стурліс, які праінфармаваў аб выкананні дзяржаўнай праграмы збору і пе-рапрацоўкі другаснай сыравіны. Падчас пасяджэння былі заслуханы і кіраўнікі іншых арганізацый і прадпрыемстваў.
Аб выніках выканання бюджэту Астравецкага раёна за 9 месяцаў бягучага года і фінансавання планавых бюджэтных расходаў справаздачу прадставіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Яніна Вікенцьеўна Кірэева.
– Даходы кансалідаванага бюджэта за 9 месяцаў 2015 года склалі 216 727,8 мільёны рублёў, ці 77,9 працэнта да гадавога бюджэту раёна, – паведаміла Яніна Вікенцьеўна. – У бюджэт нашага раёна за разглядаемы перыяд паступіла 162 828,3 мільёны рублёў уласных даходаў ці забяспечана выкананне гадавога ўдакладненага плана на 77,7 працэнта.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама падрабязна спынілася на даходах і расходах раённага бюджэту і бюджэтах сельскіх Саветаў.
Вынікі работы пасяджэння падвёў старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька. Па ўсіх разглядаемых пытаннях былі прыняты адпаведныя пастанаўленні.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
